Вы тут

Сезон бярозавіку


Паводле шматгадовых метэаралагічных назіранняў, на Навагрудскім узвышшы вясна надыходзіць пазней, чым у іншых мясцінах Гродзеншчыны, адпаведна, і перыяд нарыхтоўкі бярозавіку тут таксама змяшчаецца на тыдзень-два пазней. Не зважаючы на асаблівасці кліматычных умоў, Навагрудскі лясгас актыўна праводзіць збор соку, і сёлета гэтая лясная гаспадарка запланавала паставіць мясцоваму кансерваваму заводу і прадаць насельніцтву дзвесце тон карыснага напою.


У дванаццаці лясніцтваў лясгаса створаны брыгады нарыхтоўшчыкаў. Ва Уселюбскім лясніцтве пад падсочку бярозавіку адведзены дзве дзялянкі, на якіх працуюць леснікі Іван Урублеўскі, Уладзімір Гурскі і Уладзімір Сосік. На дзялянцы паблізу вёскі Ацмінава яны па адпаведнай тэхналогіі (каб не нашкодзіць прыродзе) падсачылі болей за дзвесце трыццаць дрэваў і кожную раніцу збіраюць вясновы «ўраджай».

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.