Вы тут

Прыёмы памочнікаў Прэзідэнта пройдуць у рэгіёнах


Адміністрацыя Прэзідэнта традыцыйна працягвае ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах.


Аднак гэты прыём будзе асаблівым. У ходзе выезду ў рэгіёны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць праверку адказаў дзяржаўных органаў на пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі на БелТА падчас акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту» ў рамках падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Пасля 7 красавіка 2019 года выязныя прыёмы працягнуцца.

Такім чынам, на першым тыдні красавіка прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях па наступным графіку:

намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу Святлана СКАЛАБАН правядзе прыём у Нясвіжскім райвыканкаме 2 красавіка, з 12 да 15 гадзін;

памочнік Прэзідэнта Аляксандр КОСІНЕЦ правядзе прыём у Барысаўскім райвыканкаме 3 красавіка, з 10 да 13 гадзін;

памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль МАРКЕВІЧ 4 красавіка прыедзе ў Драгічынскі райвыканкам, дзе з 10 да 11 гадзін правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 11 да 14 — асабісты прыём;

памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый ШУЛЕЙКА ў той жа дзень наведае Мазырскі райвыканкам, у якім з 14 да 15 гадзін правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 15 да 17 — асабісты прыём.

Астатнія прыёмы і тэлефонныя лініі пройдуць 5 КРАСАВІКА. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір ЖАЎНЯК правядзе прыём у Сенненскім райвыканкаме з 11 да 14 гадзін.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван ЛАЎРЫНОВІЧ у гэты дзень наведае Астравецкі райвыканкам, дзе з 10 да 12 гадзін пройдзе прамая тэлефонная лінія, а з 12 да 14 — асабісты прыём.

Акрамя таго, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Крысціна ПОБАЛЬ адправіцца ў Дрыбінскі райвыканкам, дзе з 12 да 15 гадзін правядзе прыём грамадзян.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пачуюць кожнага

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.