Вы тут

У Віцебску адкрылі Цэнтр па скачках на батуце


У Віцебску адкрылі Цэнтр па скачках на батуце. Спартыўны аб'ект на праспекце Перамогі пабудавалі «з нуля» прыкладна за год.


У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк, кіраўнікі мясцовай гарадской улады, спартсмены і ветэраны спорту. Сярод батутыстаў, якія падзякавалі адказным асобам, праекціроўшчыкам і будаўнікам, быў Уладзіслаў Ганчароў, які ва ўпартай барацьбе выйграў алімпійскае «золата» ў 2016 годзе на Алімпійскіх гульнях ў Рыа-дэ-Жанэйра.

У горадзе над Заходняй Дзвіной комплекс для батутыстаў пабудавалі невыпадкова. Віцебск быў першым у БССР, дзе стварылі спецыялізаваную залу. У ёй займалася больш за 200 спартсменаў.

Да канца 1970-х гадоў Віцебская школа батута трывала ўвайшла ў тройку лідараў сярод аналагічных у СССР. Гараджане неаднаразова перамагалі на чэмпіянатах і Кубках Савецкага Саюза.

Цэнтр будавалі за кошт абласнога бюджэту. У ім створаны добрыя ўмовы для трэніровак і спаборніцтваў. Сярод іншага можна трансфармаваць залу для трэніроўкі нацыянальнай зборнай з размяшчэннем чатырох батутаў. А таксама на час правядзення спаборніцтваў магчыма ўстаноўка рассоўных трыбун з металаканструкцый для двухсот гледачоў. У будынку ёсць таксама саўны, залы харэаграфіі і трэнажорная, прэс-цэнтр. Для прыезджых — міні-гатэль. Адразу пасля адкрыцця адбыліся міжнародныя спаборніцтвы з удзелам юных спартсменаў. Яны прысвечаны памяці былога галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па скачках на батуце, майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля. Дарэчы, у сувязі з адкрыццём цэнтра, плануецца павялічыць набор дзяцей, каб яны займаліся адным з найпрыгажэйшых алімпійскіх відаў спорту.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Батут — для чэмпіёнаў і пачаткоўцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.