Вы тут

Сталічныя падаткавікі выявілі больш за тысячу «шэрых» смартфонаў


Аператыўнікі сталічнай падатковай інспекцыі ў лютым — сакавіку правялі комплекс кантрольных мерапрыемстваў у інтэрнэт-крамах, па выніках якіх устаноўлена, што тысячы смартфонаў на суму каля 2 мільёнаў рублёў былі рэалізаваны з парушэннем заканадаўства. І гэта толькі кветачкі...


Сярод праблемных пытанняў, якія выявілі эксперты, — продаж розных мабільных тэлефонаў, высокатэхналагічных аксесуараў да іх без дакументаў і кантрольных знакаў. Аб гэтым паведамілі рэдакцыі ў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску. Дык вось, у поле зроку падатковай трапіла адразу некалькі гандляроў гаджэтамі. У кожнага з іх свая гісторыя — хтосьці адлюстроўваў усю выручку ад рэалізацыі, другія, наадварот, утойвалі амаль 100 %, але аб'ядноўвае іх іншае. Ні адзін з іх не змог падаць дакументы, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця і ўвозу ў краіну прададзенага тавару.

Што азначае гэта для пакупнікоў? Ды ўсяго толькі тое, што складаная тэхналагічная «цацка» працуе да першай паломкі. За які-небудзь брак наогул ніхто не адказвае. Атрымліваецца, што няма ніякіх абавязацельстваў і ніякай гарантыі. Патэнцыйна падманутых пакупнікоў — тысячы.

Сігналы аб тым, што ў гэтай сферы не ўсё ў парадку, паступалі ў падатковыя органы рэгулярна. Ашуканыя пакупнікі, якія набывалі па «прывабных» цэнах нібыта арыгінальныя і папулярныя смартфоны, цяпер літаральна «завальваюць» розныя дзяржорганы сваімі заявамі ў спробе адшукаць прадаўцоў няякаснай тэхнікі.

У ходзе праведзеных апытанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў былі ўстаноўлены патэнцыйныя крыніцы набыцця тавараў, але наўрад ці гэта супакоіць спажыўцоў. Гэта і кантрабанда танных «рэплік» вядомых брэндаў і ўцягванне ў абарот ужываных і саматужна адноўленых вырабаў. Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, спажыўцы павінны выконваць элементарныя правілы бяспечнага набыцця тавараў у інтэрнэце. Вось чаго рэкамендуюць прытрымлівацца работнікі падатковай службы.

Інтэрнэт-старонка прадаўца павінна мець даменную прыналежнасць нашай краіны, а гэта значыць, што назва сайта павінна заканчвацца на «.bу» ці «.бел».

Неабходна праверыць наяўнасць на старонцы поўнай інфармацыі аб прадаўцу (найменне, УНП, юрыдычны адрас), інфармацыі пра спосаб дастаўкі і аплаты (прадавец абавязаны даць магчымасць безнаяўнай формы аплаты). Інфармацыю аб прадаўцу можна праверыць у Дзяржаўным рэестры плацельшчыкаў.

Не менш важнай з'яўляецца інфармацыя аб кошце смартфона. Вельмі нізкая цана тэлефона ў параўнанні з цаной аналагічнага ў буйных сетках і ў мабільных аператараў можа сведчыць аб нелегальнасці ўвозу на тэрыторыю краіны, сумнеўнай якасці тавару (цалкам магчыма, што ўжываны альбо адноўлены тэлефон выдаюць за новы).

Пры непасрэднай куплі ў кур'ера ўважліва агледзьце тэлефон, праверце працаздольнасць, камплектнасць, дакументы. Абавязкова патрабуйце касавы чэк! Толькі ён будзе гарантам таго, што вы зможаце адстаяць свае правы ў спрэчнай сітуацыі. Праверце правільнасць запаўнення гарантыйнага талона (найменне арганізацыі прадаўца, найменне сэрвіснага цэнтра, серыйны нумар і іmеі тэлефона, наяўнасць неабходных подпісаў і пячатак).

Ну а інтэрнэт-крамам, якія з парушэннямі прадавалі гаджэты і аксесуары да іх, пагражае штраф у памеры да 50 % ад кошту праблемнага тавару, а некаторым, якія ўхіліліся ад аплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, яшчэ і прававая ацэнка кампетэнтных органаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Тэлефоны без «радаслоўнай»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».