Вы тут

Навіны сталіцы


Усе платныя паркоўкі адкрытага тыпу (без шлагбаума) у Мінску перайшлі на новы рэжым работы, які будзе адзіным для летняга і зімовага сезона, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік дырэктара ДУ «Паркоўкі сталіцы» Яўген Рабец.

«Асноўная мэта змены графіка — павысіць даступнасць парковак. Новы рэжым работы прывязаны да працягласці працоўнага дня мінчан, паколькі пасля яго завяршэння парковачныя месцы і так вольныя», — растлумачыў Яўген Рабец. Плата за машына-месцы, абсталяваныя на вулічна-дарожнай сетцы, спаганяецца з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00, пры гэтым выхадныя дні — субота і нядзеля. Да снежня мінулага года адкрытыя платныя паркоўкі працавалі з 8.00 да 20.00, затым тэсціравалі новы круглагадовы графік працы, які канчаткова зацверджаны ў канцы сакавіка.


Па даных на 1 сакавіка гэтага года, асноўную частку бюджэту Мінска забяспечвае недзяржаўны сектар эканомікі. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску.

У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў традыцыйна лідзіруе недзяржаўны сектар эканомікі. Яго ўклад у казну — 75 % сродкаў, у тым ліку доля арганізацый недзяржаўнага сектара — 69,5%. На арганізацыі дзяржаўнага сектару прыходзіцца 25 % усіх паступленняў, індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,8 %, фізічных асоб — 2,8 %, удакладнілі ў ІМПЗ. У Мінску зараз налічваецца больш як 130 тыс. суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і амаль 2,6 тыс. суб'ектаў дзяржаўнага сектара.

На 1 сакавіка гэтыя плацельшчыкі ўнеслі ў бюджэт сродкі на суму 1391,1 мільёна рублёў і 481 мільён рублёў адпаведна, канстатавалі ў інспекцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.