Вы тут

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне - Зяленскі і Парашэнка


ЦВК Украіны працягвае апрацоўваць пратаколы галасавання, але наўрад ці сітуацыя прынцыпова зменіцца: у другі тур выбараў прэзідэнта краіны выходзяць шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзеючы лідар Пётр Парашэнка. Юлія Цімашэнка, якая заняла трэцяе месца, такія вынікі чакана не прызнае, паведамляе ВВС.


31 сакавіка на Украіне прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Гэта другія прэзідэнцкія выбары ў краіне пасля Еўрамайдану, і прадказаць, хто выйдзе ў другі тур, першапачаткова было няпроста.

Фаварытаў было трое: дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка, яго суперніца на папярэдніх выбарах Юлія Цімашэнка і шоўмэн Уладзімір Зяленскі.

ЦВК пакуль не апрацаваў ўсе бюлетэні, але вынік ужо відавочны: у другі тур выходзяць Зяленскі (ён набірае каля 30% галасоў) і Парашэнка (за яго прагаласавала больш за 16% выбаршчыкаў).

Па дадзеных МУС Украіны, выбары прайшлі без сур'ёзных парушэнняў. На некаторых участках паліцыі прыйшлося адхіліць ад працы нецвярозых членаў выбаркама, а ў Падольску ў памяшканне для галасавання кінулі запальную сумесь (пажар патушылі хутка). Але ў МУС падкрэсліваюць, што парушэнні на выбарах не былі сістэмнымі і не паўплываюць на вынікі галасавання.

Юлія Цімашэнка вынікі першага тура чакана не прызнала. Яна назвала "маніпулятыўнымі" і "прадажнымі" дадзеныя экзітполаў, якія з'явіліся адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў.

Палітык заявіла, што яе паплечнікі праводзілі свой экзітпол на участках па ўсёй Украіне - і па гэтых дадзеных, яна заняла другое месца і, на яе думку, павінна выйсці ў другі тур разам з Зяленскі.

Другі тур выбараў пройдзе 21 красавіка. Пётр Парашэнка заявіў, што перад другім турам лічыць неабходным правесці дэбаты. Зяленскі пацвердзіў, што гатовы ў іх паўдзельнічаць.

Зяленскі ў сваёй перадвыбарнай праграме ўпіраў на тое, што ўкраінцы павінны атрымаць магчымасць ставіць улады задачы праз рэферэндумы. Парашэнка рабіў упор на уступленні Украіны ў ЕС і НАТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.