Вы тут

Лукашэнка: Беларусы адданыя міру ва Украіне


Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з спецпрадстаўніком дзеючага старшыні АБСЕ ва Украіне і Трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.


«Прыемна з вамі сёння сустрэцца. Бачу вас як байца пастаянна — на працягу пяці гадоў — на ўкраінскім фронце, але на тэрыторыі Беларусі, гэта сімвалічна, — адзначыў беларускі лідар. — Вы ведаеце маё стаўленне, беларусаў стаўленне да гэтага канфлікту, ва Украіне. Усё, што вы кажаце, усе вашы заявы — а я іх усе чую — мы аналізуем іх. Разыходжанняў у нас практычна няма».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не толькі ён асабіста, але і беларусы адданыя міру ва Украіне. «Чаму — вы таксама ведаеце, гэта непасрэдна наша рэспубліка, з якой мы жылі доўгі час у адным доме. Вельмі пераплецены лёсы многіх сем’яў і многіх людзей, беларусаў і ўкраінцаў. Але наогул, гэта не чужая нам краіна. Таму натуральнае і наша стаўленне да гэтага канфлікту. І ў сувязі з гэтым я хачу вас запэўніць, што Беларусь заўсёды будзе прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб падтрымаць дзейнасць вашай групы — групы, якой вы кіруеце — і вас, як спецпрадстаўніка арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ва Украіне», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што Беларусь са свайго боку робіць усё магчымае ў гэтым кірунку. «І я ведаю ваша меркаванне, што, увогуле, прэтэнзій да нас з боку АБСЕ ў гэтым напрамку няма», — дадаў ён.

«Не толькі няма — мы толькі ўдзячныя», — у адказ заявіў Марцін Сайдзік.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў яму за гэта і падкрэсліў, што «калі мы можам зрабіць нешта большае для міра ва Украіне, мы гатовыя гэта зрабіць».

«Вялікі вам дзякуй за тое, што вы мяне прымаеце. Не толькі за гэта, але і сапраўды за ўжо шматгадовую — на жаль, трэба сказаць — падтрымку, таму што можна было б вырашыць гэты канфлікт даўным-даўно», — падкрэсліў спецпрадстаўнік.

Паводле яго слоў, Мінск як месца перамоваў — гэта менавіта тое, што цяпер трэба. «Так, гэты канфлікт цягнецца ўжо занадта доўга. Занадта доўга не толькі для народа, для людзей, якія пакутуюць ад гэтага. Занадта доўга, я думаю, што і для нас з вамі», — сказаў Марцін Сайдзік.

У тэму

  • Коратка нагадаем гісторыю ўдзелу АБСЕ ў урэгуляванні крызісу ва Украіне:
  • Сакавік 2014 — прынята рашэнне аб разгортванні Спецыяльнай маніторынгавай камісіі АБСЕ ва Украіне. Гэта няўзброеная грамадзянская місія, якая кругласутачна адсочвае сітуацыю і садзейнічае дыялогу паміж бакамі канфлікту.
  • 8 чэрвеня 2014 — створана Трохбаковая кантактная группа (ТКГ) па Украіне, а пазней — яе чатыры працоўныя падгрупы: па бяспецы, па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях.
  • Пры непасрэдным удзеле членаў ТКГ былі дасягнуты Мінскія дамоўленасці 5 і 19 верасня 2014 года («Мінск—1»), аднак неўзабаве бакі канфлікту фактычна перасталі іх выконваць.
  • У ходзе саміту 12 лютага 2015 года ў Мінску быў узгоднены дакумент, які атрымаў назву «Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў» («Мінск—2»).

Па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Марцін Сайдзік пагутарыў з журналістамі.

Паводле яго слоў, асноўнай тэмай гутаркі з кіраўніком дзяржавы стаў канфлікт на ўсходзе Украіны. Сітуацыя абмяркоўвалася ў тым ліку ў сувязі з выбарамі Прэзідэнта ва Украіне.

Што тычыцца ўрэгулявання канфлікту, то ён і кіраўнік беларускай дзяржавы прытрымліваюцца аднаго меркавання: трэба спыніць пакуты грамадзянскага насельніцтва. «Занадта шмат людзей загінула ў гэтым канфлікце», — сказаў Марцін Сайдзік.

Ці ішла на сустрэчы гаворка пра нейкія новыя падыходы па вырашэнні сітуацыі? «Мы абмяркоўвалі гэта, я меў магчымасць казаць пра ідэі, якія мы вылучылі яшчэ ў снежні мінулага года ў Мілане, з нагоды сумеснай місіі ААН і АБСЕ», — дадаў Марцін Сайдзік.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.