Вы тут

Бюст Іосіфу Гашкевічу ўсталяваны ў японскім Хакадатэ


29 сакавіка ў прэфектуры Хакайда адбылася ўрачыстая цырымонія ўстаноўкі і асвячэння бюста ураджэнца Мінскай губерні і першага расійскага консула ў Японіі Іосіфа Гашкевіча у Культурным цэнтры Хакадатэ, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Японіі.


Удзел у мерапрыемстве прыняў настаяцель праваслаўнага храма горада Мікалай Дзмітрыеў, кіраўнік аддзялення расійскага генконсульства ў Хакадатэ Барыс Сакалоў, а таксама прадстаўнікі філіяла Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін у сваім выступе перад удзельнікамі мерапрыемства адзначыў неабходнасць далейшай працы па захаванні агульнай гістарычнай спадчыны.

Бюст Іосіфа Гашкевіча працы савецкага скульптара Алега Комава ў 1989 годзе быў перададзены ў дар Таварыству памяці Гашкевіча ў Хакадатэ Саюзам савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. У 1990-х і 2000-х гадах прадпрымаліся неаднаразовыя спробы ўсталявання помніка ў адным з грамадскіх месцаў горада. У выніку мэтанакіраванай работы беларускага, расійскага і японскага бакоў у 2017-2019 гадах бюст заняў годнае месца ў Культурным цэнтры Хакадатэ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?