Вы тут

На гэтым тыдні будзе сонечна і цёпла


Але ўначы сіноптыкі абяцаюць замаразкі.

На гэтым тыдні будзе стаяць сапраўды вясновае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць плюс 15 градусаў, у той жа час уначы стане вымарожваць да мінус 6 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: yandex.ru

У першыя дні красавіка надвор'е вызначыць антыцыклон. Таму на працягу рабочага тыдня ападкаў не чакаецца, а па начах будзе падмарожваць. Затое ўдзень, пры малавоблачным надвор'і, паветра стане істотна прагравацца.

Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў халоднай паветранай масе. Дажджоў не прадбачыцца. Тэмпература паветра
па краіне ўдзень будзе ад плюс 7 да плюс 12 градусаў. У сераду і чацвер таксама чакаецца без ападкаў, удзень у заходніх раёнах будзе дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, ва ўсходніх раёнах краіны месцамі паветра ахалодзіцца да мінус 6 градусаў. Удзень прагназуецца ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 14—15 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да плюс 2 градусаў,
па паўднёвым захадзе краіны яна не апусціцца ніжэй за 4 цяпла. Удзень жа сонца прыгрэе і будзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сонечна і цёпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.