Вы тут

Навіны сталіцы


Першую частку праектна-каштарыснай дакументацыі па недабудаваным жылыму комплексе, забудоўшчыкам па якім раней выступала ТАА «Тамбаз», плануецца перадаць на экспертызу ў маі. Пра гэта паведаміў падчас прамой лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, перадае БелТА. Завяршэнне работ на даўгабудзе па-ранейшаму застаецца адным з актуальных пытанняў. На аб'ект распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, якая затым павінна прайсці экспертызу. «Калі атрымаем дакументы, зможам казаць канкрэтна. Пасля абследавання дома стане вядомы памер даплат», — сказаў Анатоль Сівак. Ён паабяцаў, што сустрэнецца з дольшчыкамі, калі з'явіцца дакументацыя. Перад гэтым у гарвыканкаме пройдуць рабочыя нарады для абмеркавання ўсіх праблемных пытанняў, каб не было галаслоўных заяў.


Да старшыні Мінгарвыканкама звярнулася жыхарка Цэнтральнага раёна, дачка якой з'яўляецца шматдзетнай маці. У заяўніцы аднапакаёвая кватэра, і маладыя бацькі вымушаныя здымаць кватэру. Адміністрацыя прапанавала некалькі варыянтаў вырашэння жыллёвага пытання, але яны сям'ю не задаволілі. Акрамя таго, банк адмаўляе жанчыне, якая знаходзіцца ў дэкрэце, у выдачы крэдыту. «Чаму нельга выкарыстоўваць мацярынскі капітал?» — пацікавілася яна. Анатоль Сівак паабяцаў вывучыць сітуацыю.


Адзін са званкоў датычыўся дзейнасці грамадскага аб'яднання «Геном-Надзея» і недастатковай колькасці памяшканняў у сталіцы для дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, паступалі званкі па рэалізацыі інвестпраектаў у Мінску, уладкаванні парковачных месцаў, дзейнасці партала 115.бел. Інвалід-калясачнік звярнуўся з просьбай удасканаліць безбар'ернае асяроддзе ў метрапалітэне.


За тры гадзіны падчас прамой лініі было прынята звыш паўсотні званкоў. Усе звароты дэталёва вывучаць. Што датычыцца дзейнасці службы 115, то ў першым паўгоддзі плануецца ліквідаваць наяўныя недахопы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.