Вы тут

Фільм «Хрусталь» адзначаны нацыянальнай кінапрэміяй Расіі


Карціна беларускага рэжысёра «Хрусталь», якая рэзанансна прагучала ў нашай кінапрасторы ў мінулым годзе, прызнана найлепшым фільмам краін СНД і Балтыі на цырымоніі ўручэння кінапрэміі «Ніка». Лаўрэаты прэміі Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў былі трыццаць другі раз абвешчаны ў Маскве 30 сакавіка.


У сваёй карціне Дар'я Жук паказала Беларусь 1990-х, дзе галоўная гераіня Вэля марыць з'ехаць у ЗША, але з Мінска трапляе ў беларускае мястэчка і захрасае ў рэчаіснасці. Фільм здымаўся ў капрадукцыі Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША, а ў выніку стаў сапраўдным беларускім хітом, у тым ліку ў пракаце, што выклікаў шэраг дыскусій як пра сам фільм, так і пра нашы 90-я.

Дзеля вылучэння карціны на саісканне прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» нават была адноўлена дзейнасць беларускага оскараўскага камітэта, праўда, у шорт-ліст прэміі «Хрусталь» у выніку не трапіў. Затое быў паказаны на дзясятках міжнародных кінафестываляў і забраў некалькі буйных узнагарод, у тым ліку Гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю і Гран-пры кінафестывалю ў Алматы.

«Нікай» таксама былі адзначаны Кірыл Сярэбранікаў з фільмам «Лета» (найлепшы рэжысёр), Аляксей Фядорчанка з карцінай «Вайна Ганны» (найлепшы фільм), а прэмію «За гонар і годнасць» гэтым разам атрымаў легендарны грузінскі і савецкі аўтар Атар Іаселіяні.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.