Вы тут

Уладзімір Зяленскі атрымаў амаль трэць галасоў выбаршчыкаў


У першым туры выбараў прэзідэнта Украіны перамогу атрымаў комік Уладзімір Зяленскі — і гэта не першакрасавіцкі жарт.


Сюжэт папулярнага ўкраінскага камедыйнага серыяла «Слуга народа» на бягучых прэзідэнцкіх выбарах амаль увасабляецца ў жыццё. Прынамсі, у адносінах да выканаўцы галоўнай ролі Уладзіміра Зяленскага. Калі яго герой стаў кіраўніком дзяржавы нечакана для самога сябе, то акцёр аб'явіў аб сваім рашэнні балатавацца на пост у навагоднюю ноч. За тры месяцы ён змог даказаць значнай частцы жыхароў Украіны, што ў кожным жарце толькі частка жарту.

Агітацыйны білборд Уладзіміра Зяленскага. Фота Дзмітрыя Суганяева

Вылучыла на выбары Уладзіміра Зяленскага партыя «Слуга народа». Акрамя былога кэвээншчыка ў бюлетэні для галасавання значыліся яшчэ 38 імёнаў. І гэта адна з цікавінак выбарчай кампаніі ва Украіне. Але рэальную канкурэнцыю Зяленскаму склалі толькі некалькі кандыдатаў — дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка, лідар партыі «Бацькіўшчына» Юлія Цімашэнка.

Выказалі сваю грамадзянскую волю ў нядзелю амаль 64 % украінцаў, якія маюць права ўдзелу ў выбарах. Для безагаворачнай перамогі кандыдат павінен атрымаць 50 % плюс адзін голас выбаршчыкаў. У выпадку, калі ні адзін з удзельнікаў гонкі не набярэ такой колькасці галасоў, будзе праведзена паўторнае галасаванне. Пра тое, што без другога тура не абысціся, ужо афіцыйна заявіла старшыня ЦВК Украіны Таццяна Сліпачук.

«Я падкрэсліваю, што будзе другі тур. Перад ЦВК стаіць вельмі амбіцыйная наступная задача — часавы прамежак паміж канчатковым падвядзеннем вынікаў і прызначаным ужо на 21 красавіка другім турам вельмі і вельмі кароткі», — сказала Таццяна Сліпачук.

Пасля падліку 90 % пратаколаў у прадстаўніка партыі «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага — 30,26 % галасоў, прэзідэнта Пятра Парашэнкі — 15,98 %. На трэцім месцы Юлія Цімашэнка з 13,36 %. Таму па ўсёй верагоднасці за крэсла прэзідэнта ў другім туры будуць змагацца Уладзімір Зяленскі і Пётр Парашэнка. Большасць галасоў дзеючы кіраўнік дзяржавы атрымлівае ў заходніх абласцях Украіны, за Уладзімірам Зяленскім першынство ў сталіцы і 19 абласцях.

Па словах экспертаў, вынікі другога тура будуць залежаць ад кааліцый, якія сфарміруюць лідары выбараў. Асаблівы напал дадаюць і будучыя ў кастрычніку парламенцкія выбары ва Украіне. Многія ўдзельнікі гэтага працэсу будуць выказваць свае перавагі з аглядкай на будучае размеркаванне дэпутацкіх партфеляў.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Хто наступны слуга народа?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.

Культура

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar.

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў.