Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі


Дарагія беларусы і расіяне!


Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе цвёрдую прыхільнасць нашых краін шматвяковай дружбе і агульным духоўным каштоўнасцям. Непадзельная спадчына мінулага, у якім былі Вялікая Перамога і стваральная праца некалькіх пакаленняў, абумовіла лёсавызначальнае рашэнне разам будаваць сваю будучыню.

Сёлета спаўняецца дваццаць гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэты адносна невялікі гістарычны перыяд адзначаны важкімі дасягненнямі ў многіх галінах супрацоўніцтва, напоўнены неацэнным вопытам эфектыўнага вырашэння жыццёва важных задач.

Закладзеныя ў аснову нашага яднання прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя дазваляюць праводзіць узгодненую знешнюю палітыку, паспяхова змагацца з сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Саюзнае будаўніцтва забяспечвае захаванне агульнай гуманітарнай прасторы, паглыбленне ўсебаковых культурных сувязяў, падтрыманне цёплых чалавечых адносін.

Рэальныя перавагі Саюза сёння адчуваюць мільёны беларусаў і расіян. Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці, ёсць свабода перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медыцынскіх паслуг і адукацыі.

Неабходна і далей пашыраць беларуска-расійскае супрацоўніцтва. Сур'ёзнаму росту глабальнай канкурэнцыі, узмацненню пратэкцыянізму і ізаляцыянізму мы павінны супрацьпаставіць сапраўдную інтэграцыю, рашучую ліквідацыю штучных бар'ераў і абмежаванняў у эканоміцы, рэалізацыю маштабных праектаў.

Перакананы, што разам нам гэта па сілах.

Дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі і найлепшыя пажаданні добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Няхай у нашым брацкім Саюзе заўсёды пануюць мір, згода і ўзаемны давер!

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Рэальныя перавагі Саюза

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».