Вы тут

Гасцініцы і хостэлы Мінска могуць адначасова прыняць да 10 тыс. чалавек


У Мінску налічваюцца 52 гасцініцы і 5 хостэлаў з агульнай аднаразовай умяшчальнасцю каля 10 тыс. месцаў. Пра гэта піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Фота: booking.com

Для пражывання афіцыйных асоб II Еўрапейскіх гульняў вызначана 31 гасцініца на 5 тыс. нумароў. З гатэлямі падпісаны дагаворы аб арганізацыі размяшчэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕАК.

У цяперашні час турыстам і балельшчыкам прапануюцца для браніравання на перыяд правядзення Гульняў каля 2 тыс. нумароў у гасцініцах без катэгорыі і хостэлах.

Мінскі гарвыканкам падпісаў Мемарандум аб стрымліванні тарыфаў на паслугі гасцініц на перыяд правядзення спартыўнага форуму. Па ўмовах Мемарандума нельга дапускаць росту тарыфаў больш чым на 10% ад тых, што дзейнічалі на 1 чэрвеня 2018 гада ў доларавым эквіваленце па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».