Вы тут

Міёрскі раён будзе развіваць зялёную эканоміку па гранце ЕС


Міёрскі райвыканкам у конкурсе Еўрапейскай камісіі выйграў грант на рэалізацыю праекта "Разам для супольнасці і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці", паведамілі БЕЛТА ў райвыканкаме.


Ініцыятыва на 90% будзе фінансавацца Еўрапейскім саюзам, агульны бюджэт праекта складзе амаль за 1,1 млн еўра. Партнёрамі райвыканкама ў ім выступаюць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Латвійскі сельскі форум. Мэта праекта - стварэнне механізму рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна, пабудаванага на партнёрстве мясцовай улады і структур грамадзянскай супольнасці. Гэтая мадэль будзе арыентавана на развіццё ініцыятывы і адказнасці мясцовага грамадства, падтрымку біялагічнай і культурнай разнастайнасці, развіццё сацыяльнай інфраструктуры, экалагічных аб'ектаў і зялёнай эканомікі.

Усе мерапрыемствы праекта можна падзяліць на некалькі асноўных кампанентаў. Сярод іх распрацоўка дакумента стратэгіі ўстойлівага развіцця рэгіёну і стварэнне органаў па яе рэалізацыі, тэрытарыяльных рабочых груп і Агенцтва мясцовага развіцця. Адбудуцца семінары, трэнінгі, прыродаахоўныя і адукацыйныя мерапрыемствы для валанцёраў, экскурсаводаў, майстроў, мясцовых жыхароў, фермераў, прадстаўнікоў аграэкасядзібаў. "Важным кампанентам стане правядзенне брэндынгавай кампаніі. Падчас яе пройдуць экалагічныя святы "Жураўлі І журавіны Міёрскага краю" ў райцэнтры, мясцовыя святы ў Дзісне і вёсцы Пераброддзе", - адзначылі ў райвыканкаме.

Акрамя таго, будзе аказана фінансавая падтрымка грамадскім арганізацыям, аграэкасядзібам, прадстаўнікам малога бізнэсу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.