Вы тут

Гараскоп стрыжак на красавік


3 красавіка, серада. Дзень не падыходзіць для стрыжкі і для іншых маніпуляцый з валасамі.

4 красавіка, чацвер. Вельмі неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў.

5 красавіка, пятніца. Не варта наведваць салон прыгажосці. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы будуць дрэнна расці.

6 красавіка, субота. Выдатная магчымасць зрабіць стрыжку і змяніць сваё жыццё да лепшага.

7 красавіка, нядзеля. Можна стрыгчы валасы, праводзіць эксперыменты, кардынальна мяняць даўжыню і колер валасоў.

8 красавіка, панядзелак. Стрыжка сёння вельмі спрыяльная: яна падыме вам настрой і прыцягне пазітыўную энергію.

9 красавіка, аўторак. Нейтральны дзень для стрыжкі — узровень спрыяльнасці крыху вышэйшы за сярэдні. Затое валасы адрастаюць хутчэй, чым на ветах.

10 красавіка, серада. Паспяхова можна зрабіць лёгкія паветраныя прычоскі. Пасля стрыжкі ў такія дні валасы хутка растуць, але іх структура і стан не змяняюцца.

11 красавіка, чацвер. Вельмі дрэнны дзень для стрыжкі. Могуць узнікнуць праблемы са здароўем.

12 красавіка, пятніца. Дзень неспрыяльны для стрыжкі, затое ён выдатна падыходзіць для афарбоўвання і лячэбных масак, якія ўмацоўваюць.

13 красавіка, субота. Сёння маніпуляцыі з валасамі могуць мімаволі актывізаваць нейкія глыбока схаваныя ўнутраныя страхі, таму стрыжку лепш адкласці.

14 красавіка, нядзеля. Вельмі спрыяльны час для стварэння чароўных стрыжак і ўкладак.

15 красавіка, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў, ёсць нядрэнная магчымасць прыцягнуць поспех і палепшыць настрой.

16 красавіка, аўторак. Добры дзень: пасля стрыжкі валасы добра растуць, умацоўваюцца і паляпшаюць сваю структуру, менш сякуцца.

17 красавіка, серада. Месяц у Шалях паскарае рост валасоў, але пасля стрыжкі ў гэты перыяд яны могуць стаць непаслухмянымі.

18 красавіка, чацвер. Выдатны дзень, укладка будзе прыгожай, стрыжка — удалай.

19 красавіка, пятніца. Бяспечней устрымацца ад стрыжкі.

20 красавіка, субота. Ад паходу да цырульніка лепш адмовіцца.

21 красавіка, нядзеля. Вельмі рызыкоўнае становішча Месяца для стрыжкі, паколькі вынік можа як палепшыць, так і пагоршыць ваш знешні выгляд.

22 красавіка, панядзелак. Сёння стрыжка вельмі спрыяльная: яна дапаможа вам захаваць жыццёвую энергію і зберажэ ад марнавання яе на крыўды і расчараванні.

23 красавіка, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень непасрэдна на валасы не мае прамога ўплыву, але абяцае поспех у справах, змены да лепшага ў кар'еры і прызнанне калег.

24 красавіка, серада. Паход да цырульніка лепш адкласці, бо стрыжка не будзе трымаць форму, і, магчыма, вы не атрымаеце жаданага выніку.

25 красавіка, чацвер. Абавязкова наведайце цырульню, каб не толькі абнавіць прычоску, але і ўнесці свежы струмень удачы ва ўсе справы, уключаючы рабочыя і сямейныя.

26 красавіка, пятніца. Вельмі спрыяльны час. Стрыжка зробіць вас няўразлівымі перад канкурэнтамі.

27 красавіка, субота. Калі ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкі» або жудасна мучыць сумленне, то лепш падстрыгчыся менавіта ў суботу, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавіцца ад усяго назапашанага ўнутры вас негатыву і адчуць сябе абноўленым чалавекам.

28 красавіка, нядзеля. Сёння валасы не варта ні стрыгчы, ні нават мыць.

29 красавіка, панядзелак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Нават простае падраўноўванне кончыкаў можа прывесці да сур'ёзнай дэпрэсіі.

30 красавіка, аўторак. Стрыжка, зробленая ў такія дні, прыводзіць да з'яўлення перхаці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.