Вы тут

Агляд чытацкай пошты


Лю­дзі і птуш­кі

...Прад­вес­не бы­ло — як ча­ла­ве­чы на­строй: рэд­кія со­неч­ныя га­дзі­ны змя­ня­лі­ся пра­ніз­лі­вы­мі вят­ра­мі, ад­лі­гі — за­ма­раз­ка­мі, а то і ма­ра­за­мі. Тым не менш пры­ро­да бра­ла сваё: на­ша рэч­ка Кля­ва, хай па­кры­се, але ўсё ж вы­зва­ля­ла­ся ад лё­ду, і мы, вяс­коў­цы, ужо ча­ка­лі сва­іх ве­шчу­ноў вяс­ны — двух бе­лых ле­бе­дзяў.

Апош­нім ча­сам яны пры­ля­та­лі да нас што­год. Пры­ля­це­лі і сё­ле­та. Мы, вя­до­ма ж, не­чым час­та­ва­лі іх, лю­ба­ва­лі­ся. А яны, зда­ва­ла­ся, ні на што не звяр­та­лі ўва­гі: хо­ра­ша ку­па­лі­ся, ус­кід­ва­ю­чы на ся­бе стру­ме­ні чыс­тай ва­ды: мі­ла­ва­лі­ся і заўж­ды бы­лі по­бач, па­куль...

У ад­ну з на­чэй рап­там моц­на па­ха­ла­да­ла. Ва­ду ў ра­цэ, а з ёю і пту­шак (!) пры­ха­пі­ла лё­дам і для та­го, каб вы­брац­ца з па­ло­ну, у іх не ха­па­ла сіл.

Лю­дзі, на шчас­це, уба­чы­лі гэ­та, а вось як да­па­маг­чы, даў­мец­ца не маг­лі. Ся­рэ­дзі­на рэч­кі до­сыць глы­бо­кая, лёд крох­кі...

Ад­на­му з на­шых муж­чын уда­ло­ся да­кі­нуць да пту­шак ка­ва­ла­чак хле­ба: ля­бёд­ка, па­мкнуў­шы­ся да яго і раз, і дру­гі, і трэ­ці, та­кі вы­зва­лі­ла­ся з не­ча­ка­най паст­кі! А вось сяб­ру яе гэ­та ні­як не ўда­ва­ла­ся.

Не кі­ну­лі­ся на да­па­мо­гу ле­бе­дзю і на­шы ра­та­валь­ні­кі, служ­ба ахо­ва пры­ро­ды.

Што за­ста­ва­ла­ся нам, вяс­коў­цам? Ды хі­ба спа­дзя­вац­ца, што па­цяп­лее, лёд пад­та­не і птуш­ка са­ма змо­жа вы­брац­ца на во­лю. Ад­нак час ішоў, а на два­рэ зу­сім не цяп­ле­ла. По­бач з «па­лон­ным» за­ста­ва­ла­ся хі­ба яго сяб­роў­ка. Сва­ёй доў­гай дзю­бай яна з усіх сіл ста­ра­ла­ся пад­су­нуць яму ка­ва­лач­кі ежы...

Гэ­та зноў пад­штурх­ну­ла да дзе­ян­ня: мы пай­шлі шу­каць муж­чын-ры­ба­коў, у якіх бы­лі во­да­не­пра­ні­каль­ныя кас­цю­мы, ста­лі пра­сіць, каб тыя да­па­маг­лі вы­ра­та­ваць птуш­ку.

Дзя­ка­ваць бо­гу, уга­вор­ваць іх доў­га не прый­шло­ся: ле­бедзь апы­нуў­ся на во­лі, по­бач са сва­ёй сяб­роў­кай!..

Іх пры­го­жая па­рач­ка яшчэ не­каль­кі дзён упры­гож­ва­ла вод­ную роўнядзь ра­кі, а по­тым па­плы­ла на мес­ца па­ста­ян­на­га гнез­да­ван­ня, па­кі­нуў­шы нам, лю­дзям, свет­лы ўспа­мін і пра ся­бе, і пра нас — не­раў­на­душ­ных, га­то­вых да­па­маг­чы.

Ні­на Бур­ко, Бя­рэ­зін­скі ра­ён


«Да вы­зва­лен­ня яны не да­жы­лі ўся­го ней­кі ме­сяц»

...У паш­пар­тах мно­гіх ма­іх зна­ё­мых зна­чыц­ца, што на­ра­дзі­лі­ся яны ў вёс­цы Ага­род­ні­кі Ня­свіж­ска­га ра­ё­на. За­піс гэ­ты, вя­до­ма ж, праў­дзі­вы, вёс­ка та­кая бы­ла. І лёс яе до­сыць тра­гіч­ны.

Ня­свіж­чы­ну нем­цы за­ха­пі­лі ў пер­шыя дні вай­ны. Амаль ад­ра­зу яны ўвя­лі ка­мен­данц­кую га­дзі­ну і за па­ру­шэн­не вель­мі стро­га ка­ра­лі. З вёс­кі ві­даць бы­лі дзве шы­бе­ні­цы, якія з'я­ві­лі­ся на га­рад­ской пло­шчы... Да та­го ж у лю­дзей за­бі­ра­лі ска­ці­ну, пра­дук­ты, мо­ладзь пры­му­со­ва вы­во­зі­лі ў Гер­ма­нію.

Све­дак та­му за­ста­ло­ся ма­ла: Іры­не Ры­го­раў­не Шу­мей­цы і Ар­ка­дзю Аляк­санд­ра­ві­чу Язэп­чы­ку бы­ло та­ды па дзе­вяць га­доў, але іх дзі­ця­чая па­мяць за­ха­ва­ла мно­гае. Рас­каз­ва­лі, як уво­сень 1941-га ўсіх яў­рэ­яў, раз­гра­біў­шы іх жыл­лё ды ма­ё­масць, гвал­тоў­на са­гна­лі ў ге­та, а паз­ней, пад кан­во­ем аў­та­мат­чы­каў, пры­гна­лі ў парк ка­ля зам­ка, пры­му­сі­лі ка­паць там доў­гую глы­бо­кую ка­на­ву. По­тым, ка­ля га­то­вай, па­ста­ві­лі лю­дзей і па­ча­лі рас­стрэль­ваць.

За­бі­тых і па­ра­не­ных скід­ва­лі ў роў і за­сы­па­лі зям­лёй. Рас­каз­ва­лі, што яна, пра­мо­ча­ная кры­вёй, яшчэ доў­га ва­ру­шы­ла­ся, бы­лі чут­ны стог­ны і плач. Вы­ра­та­вац­ца ні­хто не змог, за­гі­ну­ла ка­ля паў­та­ры ты­ся­чы ча­ла­век...

Па­ча­так ле­та 1944-га вы­даў­ся цёп­лым, але не менш тры­вож­ным. Усе спа­дзя­ва­лі­ся на доб­ры ўра­джай, а яшчэ больш — на пе­ра­мо­гу над во­ра­гам. Фа­шыс­ты ўжо ад­чу­ва­лі сваё па­ра­жэн­не і хут­кую па­гі­бель, ад ча­го ра­бі­лі­ся ўсё больш і больш агрэ­сіў­ны­мі: ад­сту­па­ю­чы, яны па­лі­лі і ўзры­ва­лі ўсё, што мож­на бы­ло.

У пер­шыя дні чэр­ве­ня вяс­коў­цам ста­ла вя­до­ма, што нем­цы рых­ту­юць авія­на­лёт на Ага­род­ні­кі з мэ­тай іх поў­на­га зні­шчэн­ня. Па­вод­даль, у по­лі, жы­ха­ры ўзя­лі­ся бу­да­ваць зям­лян­кі, у якіх мож­на бы­ло б за­та­іц­ца пад­час бам­бё­жак. Усе, вя­до­ма ж, ра­зу­ме­лі, што толк з іх не­вя­лі­кі, што сха­вац­ца там мож­на толь­кі ад куль ды аскол­каў, а вось ад бом­бы — на­ўрад.

І тым не менш кож­ная сям'я ме­ла та­кую схо­ван­ку, усім, вя­до­ма ж, ха­це­ла­ся вы­жыць. А та­му, па­чуў­шы гул са­ма­лё­таў, лю­дзі бег­лі ў бок сва­іх «но­раў», у іх жа ча­сам за­ста­ва­лі­ся на­ча­ваць. А ра­ні­цай вы­хо­дзі­лі, каб па­кар­міць ска­ці­ну, што-не­будзь зра­біць па гас­па­дар­цы. Па гу­ле на­ву­чы­лі­ся ад­роз­ні­ваць, чый са­ма­лёт на пад­лё­це — ва­ро­жы ці свой.

Дзень 6 чэр­ве­ня 1944-га быў цёп­лы, ні­што не прад­каз­ва­ла бя­ды, але...

Апоў­на­чы па­чуў­ся страш­ны гул ня­мец­кіх са­ма­лё­таў, якія на­кі­роў­ва­лі­ся на вёс­ку. З іх па­ля­це­лі за­паль­ныя бом­бы, ста­лі ша­лё­на стра­ка­таць ку­ля­мё­ты. Адзін за дру­гім па­ча­лі за­га­рац­ца да­мы, гас­па­дар­чыя пры­бу­до­вы, пла­ты, тра­ва. А ўрэш­це га­рэ­ла ўсё, што лю­дзі бу­да­ва­лі, на­бы­ва­лі і на­жы­ва­лі. Хма­ры чор­на­га ды­му за­кры­ва­лі не­ба над вёс­кай. Чуў­ся жу­дас­ны крык, стог­ны, плач жан­чын і дзя­цей. Па ву­лі­цы, па га­ро­дах мі­ту­сі­лі­ся спу­джа­ныя ко­ні, ка­ро­вы, авеч­кі ды ін­шая жыў­насць.

Са­ма­лё­ты між тым ра­бі­лі за­ход за за­хо­дам, бом­бы па­ча­лі раз­ры­вац­ца ка­ля зям­ля­нак, лю­дзі кі­ну­лі­ся раз­бя­гац­ца ў роз­ныя ба­кі. Па іх стра­ка­та­лі ку­ля­мё­ты.

Скі­нуў­шы смер­та­нос­ны груз, са­ма­лё­ты праляцелі над тым, што на­до­ечы на­зы­ва­ла­ся вёс­кай. Ага­род­ні­кі бы­лі спа­ле­ны, мож­на ска­заць, да­шчэн­ту: аца­ле­лі хі­ба што дзве ха­ты на­вод­шы­бе.

...Пас­ля бам­бёж­кі тыя, хто вы­жыў, са­бра­лі­ся на па­жа­ры­шчы і не­да­лі­чы­лі­ся мно­гіх. Амаль поў­нас­цю за­гі­ну­ла сям'я вя­до­ма­га ў акру­зе печ­ні­ка
Мі­ха­і­ла Шкра­бы (за­стаў­ся толь­кі ма­лы сы­нок). Іван Шы­біц­кі ў тую ноч стра­ціў сы­на, дзвюх да­чок, жон­ку і бра­та. Сям'я Аляк­санд­ра Ца­ра за­гі­ну­ла поў­нас­цю...

Гэ­тыя лю­дзі не да­жы­лі да вы­зва­лен­ня ад за­хоп­ні­каў уся­го ней­кі ме­сяц: ве­ча­рам 4 лі­пе­ня 1944-га Ня­свіж быў поў­нас­цю вы­зва­ле­ны ад во­ра­га.

...Сён­ня ад­бу­да­ва­ная вёс­ка Ага­род­ні­кі — ужо го­рад. Аб чэрвеньскай тра­ге­дыі 1944-га на­па­мі­нае да­гле­джа­ны пом­нік — ах­вя­рам фа­шыз­му, жы­ха­рам вёс­кі.

Аляк­сандр Ма­кась, г. Ня­свіж

 


Мой доб­ры ле­кар Афо­ня

Лёс не лес, на ка­ні — не аб'­е­дзеш. І са­праў­ды, больш за 27 га­доў са сва­іх 85 я жы­ву ад­на. Муж за­гі­нуў, і я, каб хоць тро­хі раз­на­стаіць жыц­цё, за­вя­ла ка­та.

Спа­чат­ку шмат ува­гі ўдзя­ля­ла яго вы­ха­ван­ню: пры­вуч­ва­ла да лат­ка, ад­вуч­ва­ла «на­па­даць» на ва­зо­ны і васт­рыць кіп­цю­ры аб ка­на­пу... Да­па­маг­лі мне ў гэ­тым звы­чай­ная «Зо­рач­ка» і «Док­тар Мом» з па­хам мя­ты.

Поўсць пад­час лінь­кі я пры­лаў­чы­ла­ся збі­раць віль­гот­най гу­мо­вай паль­чат­кай, мес­цы ка­ша­чых «ме­так» — пра­ці­раць ануч­кай, змо­ча­най у ва­дзе з во­ца­там, ва­зо­ны — час ад ча­су апырс­кваць сла­бым рас­тво­рам лі­мо­на — ён так­са­ма ад­пудж­вае ка­та.

А вось пад­трым­лі­вае яго роз­нае зя­ле­ні­ва. Зі­мой я на­сы­паю ў та­лер­ку на­сен­не пша­ні­цы (аў­са, яч­ме­ню або тра­вя­ную су­месь), пе­ра­меш­ваю яго з зям­лёй, рэ­гу­ляр­на па­лі­ваю. Тыд­ні праз два зя­лё­ная ві­та­мін­ная да­баў­ка га­то­ва. Я з за­мі­ла­ван­нем гля­джу, як па­цеш­на мой Афо­ня са­дзіц­ца на зад­нія ла­пы, ка­лі цяг­нец­ца па ла­су­нак, як аку­рат­нень­ка ад­соў­вае ад ся­бе ня­ўда­лую стра­ву.

Кот, ку­ды б я ні іш­ла, пра­во­дзіць мя­не і, вя­до­ма ж, заў­сё­ды су­стра­кае. Ён са­мы ўваж­лі­вы слу­хач (і, да­рэ­чы, вы­дат­на ра­зу­мее сло­ва «нель­га»), а да та­го — цу­доў­ны псі­ха­тэ­ра­пеўт: заў­сё­ды ад­чу­вае мой на­строй, ве­дае, што мне ба­ліць, і кла­дзец­ца на хво­рае мес­ца.

Аль­бо я са­ма, ка­лі па­вы­ша­ец­ца ціск ці рас­кол­ва­ец­ца га­ла­ва, прос­та гла­джу ка­та па цёп­лай спін­цы аль­бо каў­ня­ром кла­ду яго са­бе на шыю. Дзей­ні­чае не горш за таб­лет­кі! І та­му я ве­ру ня­мец­кім ву­чо­ным, якія пры­зна­лі, што на­яў­насць у ха­це ка­та па­вы­шае пра­цяг­ласць жыц­ця ў ся­рэд­нім на дзе­сяць га­доў.

Вы­сно­вы зра­бі­це са­мі.

Соф'я Ка­ба­ры­ха, в. Па­ла­неч­ка, Ба­ра­на­віц­кі ра­ён


Пас­ля «ба­лю»

Гэ­та бы­ло даў­но, але ж пом­ніц­ца да­гэ­туль.

У свя­точ­ны дзень чац­вё­ра зна­ё­мых су­пра­цоў­ніц-дзяў­чат ра­зам сха­дзі­лі ў ка­фэ. І доб­ра, як быц­цам, па­ся­дзе­лі там, але ж ім зда­ло­ся, што ма­ла, та­му па да­ро­зе нех­та пра­па­на­ваў зай­сці да Вік­та­ра, ста­ро­га ха­лас­ця­ка, з якім ра­зам пра­ца­ва­лі і які жыў зу­сім не­па­да­лёк...

Ска­за­на — зроб­ле­на: зай­шлі, па­бы­лі. І на­заўт­ра ра­ні­цай, су­стрэў­шы­ся на пра­цы, ва ўсю моц аб­мяр­коў­ва­лі свой «ві­зіт»: маў­ляў, у Вік­та­ра і тое не так, і гэ­та не гэ­так. Ус­па­мі­на­лі, як дзя­цюк час­та­ваў іх, як з-пад лож­ка ча­мусь­ці да­ста­ваў ві­но, там жа ён тры­маў по­суд...

Ка­ра­цей, трой­ка дзяў­чат (чац­вёр­тая з іх на га­дзі­ну ад­пра­сі­ла­ся з пра­цы, каб узяць да­вед­ку ў ба­сейн) ад ду­шы на­ра­га­та­ла­ся, ка­лі дзве­ры ў па­кой ад­чы­ні­лі­ся і з па­ро­га пра­гу­ча­ла:

— Дзяў­ча­ты, вы ж ве­да­е­це, дзе я бы­ла?

— Ве­да­ем... Ты ка­за­ла, што ў ве­не­ра­ла­гіч­ны дыс­пан­сер па да­вед­ку ха­дзі­ла.

— А ве­да­е­це, ка­го я там су­стрэ­ла?

— ?

— Вік­та­ра!

У па­коі па­віс­ла ці­шы­ня, і коль­кі яна там «ві­се­ла», я ска­заць не бя­ру­ся.

...Ні­я­кіх на­ступ­стваў ад ві­зі­ту ні ў ко­га з гэ­тай кам­па­ніі, вя­до­ма ж, не бы­ло, ад­нак да Вік­та­ра дзяў­ча­ты бо­лей не ха­дзі­лі. Ды і да ін­шых ха­лас­ця­коў — на ўся­кі вы­па­дак — так­са­ма.

Яў­ген Шас­та­коў, г. Го­мель

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.