Вы тут

Навіны сталіцы


Гарадскі кірмаш вакансій «Знойдзем работу разам» пройдзе ў культурна-спартыўным цэнтры Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі 25 красавіка, паведамілі БелТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


На працягу трох гадзін — з 10.00 да 13.00 — грамадзяне, якія знаходзяцца ў пошуку работы, змогуць даведацца аб наяўнасці вакансій, умовах працы і аплаце, пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання, атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 арганізацый горада розных сфер дзейнасці (прамысловасць, будаўніцтва, транспарт, гандаль і грамадскае харчаванне, ахова здароўя і іншыя). Наведвальнікам прапануюць інфармацыйныя матэрыялы аб паслугах, якія аказваюцца органамі дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, буклеты з рэкамендацыямі па пошуку работы і складанні рэзюмэ, спецыялізаваныя друкаваныя выданні з актуальнымі вакансіямі. Прадугледжана работа сямі секцый: «Пачнем бізнес разам», «Стратэгія выбару прафесіі», «Старт у працоўнае жыццё», «Занятасць без межаў», «Навучанне з гарантаваным працаўладкаваннем», «Формула паспяховай кар'еры», «Вакансіі сёння і цяпер». Па выніках кірмашу пройдзе круглы стол, прысвечаны тэндэнцыям на рынку працы сталіцы, арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца, пытаннях выканання наймальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб занятасці.

Тры гасцініцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сёлета ў Мінску. Іх меркавалася здаць яшчэ ў мінулым годзе, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны». Гэта гатэль у складзе шматфункцыянальнага комплексу каля кінатэатра «Перамога», гасцініцы на вуліцы Зыбіцкай і на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД. У Мінску зараз створана адпаведная сучасная інфраструктура, якая дазваляе забяспечыць правядзенне буйных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню: налічваецца 72 калектыўныя сродкі размяшчэння, якія ўключаюць 51 гасцініцу і гасцінічныя комплексы, 15 аналагічных сродкаў размяшчэння (хостэлы, інтэрнаты і пакоі для прыезджых, гатэльныя нумары, гасціны дом), шэсць спецыялізаваных сродкаў размяшчэння (студэнцкія санаторыі, прафілакторыі, турыстычныя базы).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.