Вы тут

Рэспубліканская алімпіяда па кітайскай мове пройдзе 4-5 красавіка


Пляцоўку для яе правядзення прадаставяць  філалагічны факультэт БДУ і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.


Удзельнікамі спаборніцтваў стануць больш як 140 студэнтаў, якія вывучаюць кітайскую мову —  прадстаўнікі дзесяці ВНУ: Белдзяржуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта , БДЭУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Алімпіяда прадугледжвае два туры: пісьмовы і вусны. Падчас першага канкурсантам трэба будзе выканаць заданні па іерогліфіцы, лексіцы, граматыцы кітайскай мовы, а таксама зрабіць пераклад з кітайскай на рускую мову і з рускай на кітайскую. Па выніках пісьмовага этапу ўдзельнікаў размяркуюць па падгрупах у залежнасці ад ўзроўню валодання мовай. Вусны этап будзе праходзіць асобна сярод студэнтаў “пачатковага” і “прасунутага” узроўняў. Арганізуецца ён у фармаце сумоўя і ўключае заданні на чытанне, пераказ тэксту, а таксама гутарку з членамі журы па заяўленай тэме. У гэтым годзе ў рамках дадзенага этапу будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, а таксама ініцыятыва “Адзін пояс - адзін шлях”..

Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 5 красавіка ў рэктараце БДУ. Плануецца ўдзел у цырымоніі прадстаўнікоў Пасольства КНР у Беларусі, Міністэрства адукацыі нашай краіны і кіраўніцтва Белдзяржуніверсітэта. У гэты дзень назавуць трох пераможцаў, а таксама лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці Беларусі.

Акрамя таго, інфармацыю пра пераможцаў алімпіяды аргкамітэт накіруе ў Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.