Вы тут

Шэнь Юэюэ: Кітай аддае павышаную ўвагу развіццю адносін з Беларуссю


На адкрыцці шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прысутнічала парламенцкая дэлегацыя з Кітая на чале з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын ШЭНЬ Юэюэ.


Перад гэтым з кітайскімі калегамі сустрэўся кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.

Адносіны паміж Беларуссю і Кітаем дынамічна развіваюцца, дзякуючы найперш палітычнай волі і выдатным адносінам паміж лідарамі дзяржаў, упэўнены ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на эканамічныя поспехі КНР, унутраны валавы прадукт якой за мінулы год склаў больш за 13,5 трыльёна долараў. «Гэта сур'ёзны падарунак да 70-годдзя ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, якое вы будзеце адзначаць у кастрычніку, і сведчанне таго, што Кітай з'яўляецца адной з вядучых дзяржаў свету», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў прадукцыйнае развіццё міжпарламенцкіх адносін паміж дзвюма краінамі, створаную для гэтага неабходную нарматыўную базу, дзейнасць рабочых груп, рэгулярны абмен візітамі. Ён перадаў цёплае прывітанне старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу і запрашэнне наведаць нашу краіну ў любы зручны для яго час.

«Мы лічым вельмі важным ваш візіт у Рэспубліку Беларусь, які паслужыць умацаванню і развіццю нашых міжпарламенцкіх адносін ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, сацыяльнай, экалагічнай. Бо менавіта такія задачы ставяць перад намі кіраўнікі нашых дзяржаў. А задача ў нас агульная: павышэнне дабрабыту людзей і рэалізацыя ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях», — звярнуўся Уладзімір Андрэйчанка да кітайскіх гасцей.

У сваю чаргу кіраўнік кітайскай дэлегацыі пацвердзіла наладжванне шчырага сяброўства і добрага партнёрства паміж дзвюма краінамі. «Кітайскі бок аддае павышаную ўвагу развіццю сяброўскіх адносін з Беларуссю, мы гатовы рабіць сумесныя з беларускімі калегамі намаганні для няспыннага ажыццяўлення дамоўленасцяў нашых лідараў, — запэўніла Шэнь Юэюэ. — Супрацоўніцтва па лініі парламентаў — адзін з самых важных складнікаў двухбаковага ўзаемадзеяння».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Умацаванне традыцыйна добрых адносін

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.