Вы тут

Навіны сталіцы


  • Каля 1 мільёна кв. метраў пакрыццяў на вулічна-дарожнай сетцы плануецца адрамантаваць сёлета ў Мінску, паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Яраслаў Паўлоўскі ў прэс-цэнтры БелТА. Усяго на абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца каля 24 млн кв. метраў пакрыццяў вуліц. «Па выніках 2018 года, выкананы бягучы рамонт больш чым на 1 мільёне квадратных метраў. Такія ж планы захоўваюцца на гэты год. Ямачны рамонт ужо завершаны прыкладна на 50 тысячах квадратных метраў. Работы вядуцца ў кругласутачным рэжыме, задзейнічана больш за 20 брыгад», — адзначыў Яраслаў Паўлоўскі. Ліквідаваць ямачнасць дарожнікі павінны да 1 мая. Па словах Яраслава Паўлоўскага, гарантыйны тэрмін на асфальтабетоннае пакрыццё складае 5—7 гадоў. У апошнія гады ў горадзе сталі актыўна ўжываць пакрыцці падвышанай дэфармацыйнай устойлівасці, ахоўныя пласты. Галоўны інжынер «Гаррамаўтадара» адзначыў, што інтэнсіўнасць руху ў сталіцы вырасла ў разы. Напрыклад, праектная нагрузка на Мінскую кальцавую аўтадарогу складае 20 тысяч аўтамабіляў у суткі, а па факце сёння па ёй штодня праязджаюць 70—80 тысяч машын.

 

  • Сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі Мінска актыўна праводзяць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Работы пачаліся ўжо ў 19 з 27 гаспадарак. У гэтым годзе сталічныя аграрыі плануюць засеяць яравымі культурамі 32,9 тысячы гектараў, у тым ліку 17,4 тысячы гектараў зоймуць збожжавыя і зернебабовыя, 14,3 тысячы гектараў — кукуруза, 524 га — бульба і агародніна, больш 680 га — тэхнічныя, кармавыя і іншыя культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.