Вы тут

Літаратурны конкурс "Алесі": прыём твораў да 1 чэрвеня


Веснавое сонейка абуджае не толькі родную беларускую прыроду, але і творчыя памкненні тутэйшых жыхароў. “Алеся” радая запрасіць сваіх шаноўных чытачоў і чытачак стаць стваральнікамі літаратурнага выпуску нашага часопіса. Сяброўкі і сябры, у вас ёсць выдатная магчымасць падзяліцца з усімі плёнам сваёй творчай працы, прадэманстраваць здольнасці да мастацкага слова.


Імкненне далучыцца да прыгожага пісьменства ўласцівае многім. Часам радкі самі просяцца на паперу. Не першы год “Алеся” ладзіць літаратурны конкурс сярод чытачоў, і кожны раз мы ўпэўніваемся, як многа сярод вас таленавітых людзей. Некаторыя пранеслі любоў да творчасці праз усё жыццё. Моцныя перажыванні, яскравыя падзеі, цікавыя сустрэчы – усё гэта натхняе і робіцца штуршком да стварэння мастацкага тэксту. 
 

Ідучы насустрач вашым пажаданням, аб’яўляем конкурс на ўдзел у літаратурным выпуску “Алесі”. Часопіс выйдзе ў ліпені 2019 года. Прыём творчых работ – да 1 чэрвеня.

Мы ўпэўненыя, што мэта праекта – падтрымаць вашы таленты і здольнасці, шаноўныя чытачы, – знойдзе ў вас гарачы водгук. У якой форме ствараць свае мастацкія тэксты – вырашаць вам. Гэта могуць быць вершы і творы малой прозы (умоўны аб’ём – да 10 тыс. камп’ютарных знакаў). Галоўнае, каб гэта былі вашы арыгінальныя працы. І не забудзьцеся, калі ласка, даслаць іх на адрас: 220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, выдавецкі дом “Звязда”, часопіс “Алеся” або на электронны адрас: a.chasopis@yandex.by.

Рэдакцыйны савет узначаліць пісьменніца Алена Брава.

Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што, прапануючы нам свае творы, вы даяце згоду на іх размяшчэнне ў часопісе бязвыплатна, а таксама несяце адказнасць перад трэцімі асобамі за парушэнне аўтарскіх правоў. Рукапісы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

Удакладніць можна па кантактным нумары 8-017-287-17-59.

Чакаем вашыя творы. Поспеху ўсім удзельнікам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».