Вы тут

Веладарожка, культурны комплекс і тысячы дрэў з'явіліся ў Бараўлянах


Апошнія гады вёска Бараўляны і аграгарадок Лясны, што ў Мінскім раёне, вельмі змяніліся. Тут адбыліся маштабныя рэканструкцыя і добраўпарадкаванне.


Цэнт­раль­ная пло­шча — лю­бі­мае мес­ца ад­па­чын­ку жы­ха­роў Ба­раў­лян.

— У межах рэканструкцыі добраўпарадкавалі дваццаць чатыры дваровыя тэрыторыі, пабудавалі там дадаткова больш як трыста парковачных месцаў для машын, акрамя таго, адрамантавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, тратуары, пешаходныя дарожкі, з'явілася таксама сучасная веладарожка, — расказала старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Жанна Варабей. — Значны рамонт праведзены ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, як звонку будынкаў, так і ўнутры. Наша задача захаваць тое, што зроблена, і прымножыць, каб людзям стала яшчэ больш камфортна жыць і працаваць. Таму перш за ўсё звяртаем увагу на санітарны стан, належнае ўтрыманне, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, тэрыторый, што прылягаюць да прыватных уладанняў, якіх у сельсавеце налічваецца больш за чатыры тысячы.

— Калісьці ў цэнтры пасёлка Лясны стаяла вялікая лужына. Яе засыпалі і з нуля пабудавалі цэнтральную плошчу з лаўкамі, сцэнай. Разам з бульварам і скверам яна ўяўляе адзіны культурны комплекс, дзе ладзяцца шматлікія святы, канцэрты, мерапрыемствы, ставіцца навагодняя ёлка, — не без гонару адзначае намеснік старшыні сельвыканкама Сяргей Кандрашын.

Бараўляны заўжды славіліся сваёй зялёнай зонай. І цяпер таксама пры добраўпарадкаванні робяць акцэнт на азеляненні. Перш за ўсё розныя віды кустоў высаджваюць паблізу шматкватэрных жылых дамоў, у дварах, дзе забаўляюцца дзеці, бавяць час пажылыя. Шмат дрэў высаджваюць паўз дарогі. Напрыклад, мінулай восенню больш за тысячу саджанцаў ліставых парод з'явіліся абапал аўтатрасы Р40, якая праходзіць праз Бараўляны.

Гэты населены пункт цяжка назваць вёскай у традыцыйным разуменні гэтага слова. Яна злілася з пасёлкам Лясны і разам з ім уяўляюць практычна горад, дзе жывуць 45 тысяч чалавек, а на тэрыторыі сельсавета афіцыйна зарэгістравана каля шасцідзесяці тысяч жыхароў і налічваецца васямнаццаць населеных пунктаў. Вядома, каб трымаць на такой тэрыторыі парадак, неабходная сістэма.

На та­кіх гуль­ня­вых пля­цоў­ках заўж­ды шмат ма­лых.

— Надзейныя памочнікі ў пытаннях навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання старасты, старшыні таварыстваў уласнікаў, жыллёвых кааператываў, юрыдычныя асобы. Яны на месцах арганізуюць работу са сваім персаналам, — кажа Жанна Варабей.

— У Бараўлянах была праблема з вулічным асвятленнем, паколькі прыйшоў у непрыгоднасць кабель. Камунікацыі замянілі, паставілі слупы. І цяпер у цёмны час сутак на вуліцах светла. Акрамя таго, у вёсцы не было ліўневай каналізацыі. Пасля дажджу, у веснавое разводдзе вада залівала населены пункт. І гэтае пытанне вырашылі. Зладжаная і сістэмная работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні залежыць ад каманды, падбору добрасумленных кадраў, — лічыць старшыня жыллёва-будаўнічага вытворчага кааператыва «Наш дом — 2006» Уладзімір Палянюк, які працуе ў цеснай звязцы з мясцовымі ўладамі. — Мы дапамагаем ім, а яны — нам. Вось толькі нічога не можам зрабіць з так званымі «падснежнікамі» — машынамі, якія гадамі стаяць у дварах і ржавеюць. На іх уладальнікаў няма ўправы: прыватная ўласнасць, і па заканадаўстве мы не маем права прыбраць транспарт, і тут на дапамогу прыходзіць улада. З усім астатнім можна справіцца талакой.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».