Вы тут

Мясніковіч здзейсніў рабочую паездку ў Ганцавіцкі раён


На мінулым тыдні старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч наведаў некаторыя аб'екты раёна, ацаніў узровень гаспадарання на зямлі, развіццё прыватнага бізнесу, навядзенне парадку ў населеных пунктах. Разам з ім на аб'ектах пабывалі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч, кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Шапель.


Як паведамляе раённая газета «Савецкае Палессе», першым аб'ектам наведвання стала малочнатаварная ферма ААТ «Дубнякі». Аб становішчы спраў, планах і перспектывах гаспадаркі расказаў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Сяргей Зяньковіч. Старшыня Савета Рэспублікі прайшоўся па ўсім комплексе, пачынаючы ад новых і заканчваючы старымі, але бюджэтна мадэрнізаванымі кароўнікамі. Міхаіл Уладзіміравіч звярнуў увагу прысутных на праблемы малочнай галіны, неабходнасць вытворчасці высакаякаснага малака, павышэння заработнай платы і важнасць стварэння дастойных умоў працы на вытворчасці.

— На вёсцы працаўнік фермы можа працаваць і атрымліваць годную заработную плату, — адзначыў ён. — Галоўнае — гаспадарыць з розумам, не ленавацца і разумець: калі будзе якасны прадукт, у дадзеным выпадку малако, будуць грошы, якія забяспечаць годнае жыццё і гаспадаркі, і ваша.

Наведаў Міхаіл Мясніковіч яшчэ малочнатаварную ферму ААТ «Крышылавічы», мясцовы лясгас і прыватнае прадпрыемства «ГанцавічыДрэўБуд». Старшыня Савета Рэспублікі выслухаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія не толькі расказвалі аб досведзе працы, але і падзяліліся планамі на перспектыву. На будаўнічай пляцоўцы ПМК-14 аграгарадка Агарэвічы Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з работамі па ўзвядзенні новага, сучаснага малочнатаварнага комплексу на 600 галоў.

Пасля гэтага спікер верхняй палаты парламента сустрэўся з прадстаўнікамі гаспадарчага актыву і звярнуў увагу прысутных на становішча спраў у сельскагаспадарчай галіне, работу камунальных, санітарных і дарожных службаў, узровень выканальніцкай і вытворчай дысцыпліны і іншыя пытанні.

Закрануў старшыня Савета Рэспублікі і тэму неабходнасці аказання ўсялякай падтрымкі малому бізнесу, у першую чаргу таму, які грунтуецца на мясцовых рэсурсах; стварэнні паўнавартаснай сістэмы перапрацоўкі сыравіны і адкрыцці новых рабочых месцаў. Была акцэнтавана ўвага на неабходнасці распрацоўкі перспектыўных планаў развіцця сельскагаспадарчай галіны і прамысловых прадпрыемстваў з канкрэтнымі прапановамі і эфектыўнымі мерапрыемствамі па іх рэалізацыі.

Напрыканцы Міхаіл Мясніковіч звярнуўся да прысутных:

— Перад кіраўніком раёна пастаўлены няпростыя задачы, вызначаны тэрміны іх выканання. Я лічу, што вы, першыя памочнікі, павінны не падводзіць кіраўніка, а ўсяляк яму дапамагаць. Мы, са свайго боку, абяцаем садзейнічанне ў тым, каб раён развіваўся больш дынамічна. Застаецца толькі вам аб'яднаць намаганні і працаваць, без затрымак і панукванняў.

Загаловак у газеце: Аб'яднаць намаганні

Выбар рэдакцыі

Культура

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Свавольныя традыцыі, постчарнобыльскі рай і камп'ютарныя курсы для пенсіянераў.

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36