Вы тут

20 гадоў таму на экраны выйшаў фільм «Матрыца»


У тыя слаўныя часы, калі галівудскія рэжысёры сёстры Вачоўскі яшчэ былі братамі, а Дзень інтэрнэту як асобнае свята не існаваў у прыродзе, нераўнадушныя людзі ўжо задумваліся пра тое, чым абернецца ў будучыні пранікненне ва ўсе сферы жыцця камп'ютарных тэхналогій. Адной з такіх фантастычна-філасофскіх разваг стаў фільм «Матрыца», які мо не выпадае назваць культавым з прычыны ўзросту, але ён акумуляваў у сабе цэлы шэраг філасофскіх, рэлігійных і мастацкіх кірункаў, дакладна перавярнуў свядомасць цэлага пакалення і стаў узорам, на які арыентаваліся аўтары мноства іншых кінастужак, мультфільмаў і коміксаў. Не кажучы ўжо пра чатыры атрыманыя «Оскары», дзве прэміі «Сатурн» і дзве ўзнагароды ад Брытанскай кінаакадэміі.


Зя­лё­ныя ко­ды, якія плы­ня­мі бя­гуць у за­стаў­цы філь­ма і ў эпі­зо­дах, — гэ­та ліч­бы, ла­цін­скія лі­та­ры  ў ад­люст­ра­ва­ным на­пі­сан­ні, а так­са­ма япон­скія  іе­рог­лі­фы, якія ды­зай­нер узяў... з кні­гі рэ­цэп­таў су­шы.

...У вялікім горадзе жыў даволі звычайны, хоць і паспяховы, праграміст Томас Андэрсан, днём працаваў у вялікай карпарацыі, а ноччу гарэзаваў у сеціве як хакер Неа. Пакуль аднойчы не атрымаў на асабісты камп'ютар дзіўны наказ ісці за белым трусікам і не сустрэўся з ворагам існуючай сістэмы Морфеусам, які прапануе на выбар дзве пілюлі: сінюю — каб забыць пра ўсё і прачнуцца ў звыклым свеце, альбо чырвоную — каб дазнацца, што насамрэч Зямля даўно знаходзіцца пад уладай суперкамп'ютараў, гарады ляжаць у цемры і руінах, а людзі вырошчваюцца ў колбах як сродак энергіі для машын. У выніку Неа аказваецца асаблівым — Абраным, узначальвае партызанскую барацьбу людзей з машынамі — і, уявіце сабе, перамагае, праўда, у канцы трылогіі.

Усё гэта прыхільнікі фільма добра помняць. Але нямногія ведаюць, што яшчэ на этапе кастынгу сцэнарый быў высланы Тому Крузу, Леанарда Дзі Капрыа, Уілу Сміту, Нікаласу Кейджу, і ўсе яны адмовіліся ад ролі Неа. Таксама не пагадзіліся сыграць галоўны дуэт «агенты Малдар і Скалі» — Дэвід Духоўны і Джыліян Андэрсан. А вось змрочнае абаянне Кіяну Рыўза і Кэры-Эн Мос аказалася менавіта тым, што шукалі рэжысёры. Ролю агента Сміта па задуме мусіў сыграць Жан Рэно, але той адмовіўся пераязджаць у Аўстралію, і тады на пробы запрасілі Х'юга Уівінга.

Дарэчы, сам сцэнарый браты Вачоўскі выношвалі больш за пяць з паловай гадоў і перабралі 14 (!) варыянтаў развіцця сюжэта.

Аку­ля­ры для ак­цё­раў пад­бі­ра­лі ін­ды­ві­ду­аль­на,  пры­чым у кон­кур­се ўдзель­ні­ча­лі тры кам­па­ніі-вы­твор­цы.

Кінакампанія Wаrnеr Brоthеrs выдзеліла на карціну толькі 10 мільёнаў долараў з 80, якія прасілі рэжысёры, — і тыя на сваю рызыку патрацілі ўсю суму, каб зняць толькі адну сцэну — першыя 10 хвілін фільма. Вынік так уразіў босаў, што яны пагадзіліся на далейшае фінансаванне. Пры гэтым з-за дарагіх візуальных эфектаў давялося эканоміць на касцюмах герояў — так, вопратку Трыніці пашылі з таннага вінілу, а паліто Неа — з самай простай паўшарсцяной тканіны.

Каб падрыхтавацца да сцэны прабуджэння ў капсуле, Кіяну Рыўз скінуў 15 фунтаў і пагаліў усё цела, нават бровы.

На здымкі перастрэлкі ў холе карпарацыі спатрэбілася ажно 10 дзён: калоны і сцены былі начыненыя піратэхнікай, якая знішчала дэкарацыі, і пасля кожнага дубля ўсё аднаўлялі наноў.

У сцэне «Жанчына ў чырвоным» былі задзейнічаны дзясяткі пар блізнят, якія паказвалі ілюзію бясконцых паўтораў праграмы Матрыцы. Але візітоўкай карціны стаў эфект «час кулі» — практычна поўнае спыненне часу ў кадры, калі камера працягвае рухацца. Кошт спецэфектаў у выніку склаў 20 % ад усяго бюджэту карціны.

Да ся­рэ­дзі­ны 2002 го­да эфект «спы­не­най ку­лі», які так ві­до­вішч­на  па­ка­за­ла «Мат­ры­ца», быў вы­ка­ры­ста­ны больш чым у двац­ца­ці філь­мах.

Цытаты з фільма:

«Запомні, Неа, лыжкі не існуе...»

«Я не казаў, што будзе лёгка. Я толькі абяцаў, што гэта будзе праўда».

«Ласкава запрашаем у рэальны свет».

«Чалавецтва — гэта хвароба, ракавая пухліна планеты. А мы — лекі».

«Я ведаю кунг-фу».

«Галоўнае, не вер усякай лухце наконт фатуму. Ты гаспадар свайго жыцця».

«Калі б ты не мог прачнуцца, як бы ты даведаўся, што сон, а што рэальнасць?»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?