Вы тут

Мар'яна Шчоткіна на мінулым тыдні прыняла ўдзел у форуме імпакт-інвестыцый


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна на мінулым тыдні прымала ўдзел у першым форуме імпакт-інвестыцый (інвестыцый сацыяльнага ўздзеяння).


Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, Мар'яна Шчоткіна праінфармавала аб тым, якая работа праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Асаблівую ўвагу яна аддала сацыяльным аспектам, узаемадзеянню дзяржавы і бізнесу.

«Мы ведаем 17-ю мэту — партнёрства: нічога нельга зрабіць, калі не будзем разам. Дзяржава, бізнес і грамадства павінны працаваць у адным кірунку. Сацыяльныя праекты не даюць кароткатэрміновай аддачы ўкладзеных фінансаў, але яны з'яўляюцца неабходнай платформай для развіцця, павышэння іміджу. Для любой буйной кампаніі гэта іміджавыя інвестыцыі, падтрымка свайго брэнда», — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Форум імпакт-інвестыцый стаў працягам першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці Беларусі, дзе таксама ўзнімалася тэма ўдзелу прадпрымальнікаў у сацыяльных праектах.

Загаловак у газеце: Нічога нельга зрабіць без партнёрства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».