Вы тут

Разгледжаны шляхі аздараўлення сельгаспрадпрыемстваў Гомельшчыны


Таксама падведзены вынікі мінулага года: летась на Гомельшчыне даходы перавысілі расходы амаль на дзевяць мільёнаў рублёў. Пры гэтым у поўным аб'ёме, а часам нават з перавышэннем запланаваных паказчыкаў, прафінансаваны расходы на дарожную і жыллёва-камунальную гаспадарку, адукацыю, сельскагаспадарчую вытворчасць.


На сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў прыняты рашэнні, якія накіраваны на рэалізацыю Указа Прэзідэнта № 399. Размова — аб аздараўленні неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, адзначыла начальнік аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Кацярына Пашкевіч:

— Першае — гэта палажэнне аб парадку продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу або акцый сельгасарганізацый па конкурсе або шляхам правядзення аўкцыёну. Другое — палажэнне аб парадку здачы прадпрыемства ў арэнду. Трэцяе — аб парадку перадачы ў давернае кіраванне прадпрыемства як маёмаснага комплексу або акцый сельгасарганізацый. І чацвёртае — палажэнне аб перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа, гэта значыць кіраўніка. Пры паспяховай рэалізацыі бізнес-плана новы ўладальнік можа выкупіць такое сельгаспрадпрыемства.

Стаўка на крэатыўных людзей робіцца пры стварэнні маладзёжнага Савета пры абласным Савеце дэпутатаў. Такія ўтварэнні на Гомельшчыне ўжо існуюць пры Гомельскім гарадскім, Жлобінскім, Светлагорскім і Мазырскім раённых Саветах. Выбіраць маладзёжны Савет будуць у некалькі этапаў. Пачнуць з раённага ўзроўню. Галоўная ўмова — у кандыдата павінны быць ідэі, рэалізацыя якіх дазволіць зрабіць жыццё жыхароў рэгіёна лепшым, падкрэсліў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Давыдаў:

— У прадстаўнікоў маладзёжнага Савета ёсць права звяртацца ў органы дзяржаўнай улады са сваёй ініцыятывай і выходзіць з ёй на сесію абласнога Савета дэпутатаў або на прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў, дзе будуць разгледжаны гэтыя ініцыятывы.

На апошняй сесіі абласнога Савета дэпутатаў таксама падведзены вынікі конкурсу сярод Саветаў усіх узроўняў і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.