Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак назапашаныя праблемы давядзецца вырашаць самастойна, на падтрымку і дапамогу з боку лепш не разлічваць. Паспрабуйце разабрацца ў неадкладных справах. У сераду вас пацешаць новыя сустрэчы і ўражанні, поспех у партнёрскіх адносінах. Аднак асцярожнасць у словах і дзеяннях не перашкодзіць, бо нядобразычліўцаў вакол нямала. Важная задача тыдня — упэўнена і своечасова зрабіць свой выбар.

Фота: unsplash.com

ЦЯЛЕЦ. На тыдні асаблівае значэнне набудуць такія якасці, як удумлівасць і сабранасць. Менавіта яны гарантуюць поспех у кар'еры. Калі адбудуцца паездкі, то па справах, калі сустрэчы і знаёмствы, то карысныя, якія абяцаюць нядрэнныя перспектывы. Аднак у чацвер вас можа наведаць роспач, так што вельмі пажадана задушыць хандру ў зародку. Не блытайце неразуменне з канструктыўнай крытыкай: гэта зусім розныя рэчы. Заадно зможаце паправіць некаторыя свае слабыя месцы. Субота можа настроіць на больш высокія матэрыі і схіліць да адпачынку.

БЛІЗНЯТЫ. Першая палова тыдня абяцае быць вельмі спрыяльнай у многіх сферах дзейнасці. Высокая актыўнасць разам з цікавымі ідэямі дазволіць дасягнуць вынікаў, бачных няўзброеным вокам. Выкарыстоўвайце гэты перыяд для ўмацавання свайго ўплыву, атрымання прыбытку і развіцця асабістых ініцыятыў. У другой палове тыдня поспех перамесціцца ў сферу хатніх спраў і рамантычных адносін. Вы атрымаеце перамогі на асабістым фронце і пераканаецеся, што каханыя.

РАК. Не грэбуйце дробязямі, рашэнне здавалася б нязначных пытанняў можа даць нечаканы станоўчы вынік. Пажадана перастаць растварацца ў патоках эмоцый і ўзяцца за нешта канкрэтнае. Аўторак — удалы дзень для рэалізацыі грандыёзных планаў і прыняцця сур'ёзных рашэнняў. Пошук новай работы ў чацвер можа завяршыцца поспехам. Але перш чым дзейнічаць, варта добра ўсё прадумаць, бессістэмныя крокі поспеху не прынясуць.

ЛЕЎ. Панядзелак абяцае быць удалым днём для зносін з калегамі і сябрамі. Нават уладальнікі самага складанага характару будуць мілыя і пакажуць сябе з найлепшага боку. На абяцанні, якія будуць атрыманы вамі ў суботу, асабліва спадзявацца не варта. Нядзеля — выдатны дзень для правядзення навуковых даследаванняў і эксперыментаў.

ДЗЕВА. Звыклы бег падзей можа быць парушаны нечаканасцямі, якія цалкам можна было прадбачыць. Будзьце напагатове, але нічога не прадпрымайце, пакуль не разберацеся што да чаго. Непажадана звязвацца з якімі-небудзь сумнеўнымі праектамі і рызыкаваць сваім дабрабытам. Залішняя самаўпэўненасць можа прывесці да непаразуменняў з калегамі і з начальствам. У выхадныя падарожжа абяцае ўдалы адпачынак у кампаніі.

ШАЛІ. На тыдні людзі могуць прынесці вам масу карыснай інфармацыі. Поспех чакае пры нетрадыцыйным падыходзе да вырашэння любых жыццёвых праблем. У другой палове тыдня старайцеся пераправяраць свае дзеянні, паперы і справаздачы. Вам неабходна праявіць зайздроснае цярпенне, інакш канкурэнты могуць скарыстацца вашай эмацыянальнасцю і справакаваць канфліктную сітуацыю.

СКАРПІЁН. Усё ў вашых руках. Вы самі павінны расставіць акцэнты. Лепш знізіць тэмп працы, каб пазбегнуць ператамлення. Усё роўна атрымаеце прыбытак. У сераду не злоўжывайце сваім уплывам, будзьце больш ласкавымі з каханым чалавекам. Паспрабуйце зразумець апанентаў, прыслухайцеся да іх меркавання. У выхадныя лепш зладзіць нешта рамантычнае.

СТРАЛЕЦ. Накіруйце частку сваіх намаганняў на павышэнне прафесійнага статусу. Маючыя адбыцца дзелавыя сустрэчы і нарады будуць важныя і значныя для вас. З сярэдзіны тыдня раздражняльныя цяжкасці адступяць, і шлях наверх стане вольным. Загружанасць на рабоце не перашкодзіць праявіць разнастайнасць талентаў і ў іншых сферах жыцця.

КАЗЯРОГ.Ваша сур'ёзнае і добрасумленнае стаўленне да работы не можа застацца незаўважаным. У аўторак можа паступіць вельмі цікавая і сур'ёзная прапанова, цалкам здольная ўзвысіць вас у вачах вашага асяроддзя. Надыходзіць спрыяльны час для канкрэтных дзеянняў, адказных крокаў і змены работы. У чацвер можа сарвацца важная дзелавая сустрэча. Калі магчыма, лепш адразу назначце яе на іншы дзень.

ВАДАЛІЎ. На тыдні правілы гульні вызначаць будзеце вы. Так што, калі штосьці не падабаецца, значыць, вы проста наблыталі самі. Верагодна, давядзецца даволі шмат працаваць, затое вы хутка ўбачыце вынік. Час спрыяльны для новых спраў і праектаў, але гэта не значыць, што ўсё астатняе можа быць беспакарана закінута. Сваякі, магчыма, маюць патрэбу ў вашай дапамозе, аднак не факт, што вы гэтую дапамогу ў стане аказаць.

РЫБЫ. Пачынаецца паступовае змяненне вашага стылю жыцця, лёс можа даць некалькі новых шанцаў. У аўторак і сераду вашым тайным ворагам можа стаць залішняя крытычнасць, якая перашкодзіць ажыццяўленню планаў. Лепш усё ж такі быць дыпламатам. У другой палове тыдня накіруйце свой погляд на вырашэнне складаных праблем: вы бліскуча з імі справіцеся. Усе пачынанні пятніцы стануць плённымі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.