Вы тут

На выхадныя чакаецца да плюс 17 градусаў


На гэтым тыдні антыцыклон падарыў нам бясхмарнае надвор'е. Хоць у начныя гадзіны пры ясным небе падмарожвала, але вось удзень паветра істотна падагравалася. У наступныя двое сутак у асноўным захаваецца ўплыў антыцыклону, але ў апошні дзень тыдня тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе камфортна, толькі па крайнім паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра складзе ўдзень па краіне ад плюс 10 да плюс 16 градусаў. Суха і цёпла будзе ў суботу. Тэмпература паветра ў ноч на суботу ў асноўным складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях паветра астудзіцца да 6 марозу. Удзень будзе 7—14 цяпла.

У паўднёва-заходніх раёнах краіны ў гэты дзень будзе цяплей: уначы ад плюс 4 да плюс 5 градусаў, удзень — 15—17 цяпла. І ў нядзелю ўначы ў асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, а вось удзень адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які змяшчаецца з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы ў паўднёва-заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях панізіцца да мінус 3 градусаў. Удзень будзе 9—15 цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да плюс 17 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак атмасферны фронт прынясе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў. Удзень будзе 8—14 цяпла, на поўдні краіны цяплей — да плюс 15—17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Івана КУПАРВАСА

Загаловак у газеце: Нас узрадуе актыўнае сонца

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.