Вы тут

Навіны сталіцы


Рэканструкцыю ўчастка набярэжнай Свіслачы ў Мінску плануецца распачаць у верасні — кастрычніку бягучага года, паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гардарбуд» Аляксандр Ярошык у прэс-цэнтры БелТА.


Спачатку плануецца давесці да ладу левы бераг ракі ад вуліцы Янкі Купалы да праспекта Незалежнасці, на правы бераг распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, але канчаткова яна не зацверджана. Як паведамлялася, на ўчастку ў раёне вуліцы Камуністычнай трэба будзе замяніць усе інжынерныя сеткі, устанавіць новыя канструкцыі, якія ўмацоўваюць берагавую лінію, парапеты. Уладкаванне воднай артэрыі ў цэнтры Мінска ў свой час значна змяніла гарадское асяроддзе, але за мінулыя гады канструкцыі пазношваліся.

У 2016 годзе прынята рашэнне найбольш аварыйныя ўчасткі берагавой лініі рэканструяваць, распрацаваны план мерапрыемстваў.


Абсерваторыя мінскага планетарыя адкрыла сезон і запрашае з 21.00 да 23.00 палюбавацца ў тэлескоп на найбольш цікавыя нябесныя аб'екты, паведамілі БелТА ў планетарыі. Мінчане змогуць убачыць двайныя і кратныя зоркі, зорныя скопішчы, галактыкі, планеты, Месяц, Сонца. «Традыцыя бясплатных назіранняў у гэтым сезоне працягнецца, у вежы ўстаноўлены новы тэлескоп для вывучэння сонечнай актыўнасці», — расказалі ў планетарыі. Пры планаванні наведвання абавязкова трэба ўлічваць умовы надвор'я. Вячэрнія назіранні будуць праходзіць па серадах — нядзелях з 21.00 да 23.00, дзённыя — па суботах — нядзелях з 12.00 да 15.00

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.