Вы тут

Лукашэнка зноў сустрэўся з Віктарам Медведчуком


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з украінскім палітыкам, кіраўніком палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктарам Медведчуком.


Фота: belta.by

Па словах кіраўніка дзяржавы, ён быў рады сустрэцца з Віктарам Медведчуком, асабліва пасля гарачых палітычных падзей ва Украіне. Беларускі лідар пацікавіўся ў суразмоўніка яго меркаваннем пра тое, чаго чакаць ад гэтай краіны ў перспектыве. «Для мяне вельмі важна, можа, нават не менш, чым для вас, таму вельмі цікавыя вашы развагі на гэты конт і іншыя пытанні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У адказ украінскі палітык расказаў, што раніцай перад сустрэчай з Прэзідэнтам Беларусі жартам казаў пра тое, што ў адрозненне ад усіх іншых грамадзян Украіны мае ўнікальны шанц дакладна даведацца ўжо цяпер, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах 21 красавіка, калі адбудзецца другі тур.

Віктар Медвядчук нагадаў пра падзеі «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» — тады кіраўнік дзяржавы ў адказ на адно з пытанняў прааналізаваў будучыя выбары і прадказаў, што ў другі тур выйдуць Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі.

«Я вам хачу сказаць, што 1 сакавіка ў нас ні адзін эксперт, ні адзін сацыёлаг, ні адзін палітык не мог сказаць дакладна, хто выйдзе ў другі тур», — дадаў ён.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Існавала павер'е, што на Русальны тыдзень нельга хадзіць у лес

Існавала павер'е, што на Русальны тыдзень нельга хадзіць у лес

«Прыйшло лета, спякота, і мы ўсё часцей і часцей ідзём на рэчку».

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў».

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.