Вы тут

Вучоны стварыў беспахмельны алкаголь


Алкаголь, які не выклікае пахмелле, з'явіцца ў продажы ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Пра гэта газеце Guаrdіаn расказаў распрацоўшчык прадукту, прафесар Імперскага каледжа Лондана і навуковы супрацоўнік Хамерсмітскай бальніцы Дэвід Нат.


Яго вынаходніцтва, сінтэтычны спірт Аlсаrеllе, дазваляе адчуць ап'яненне, але не выклікае такіх наступстваў, як інтаксікацыя. Цяпер Нат спрабуе ўдасканаліць формулу, каб пазбавіцца ад «не вельмі прыемнага» смаку.

Нат вынайшаў сінтэтычны спірт яшчэ ў 1983 годзе, працуючы над вывучэннем уплыву алкаголю на рэцэптары для лячэння хвароб цэнтральнай нервовай сістэмы. Аlсаrеllе, верагодна, будзе рэгулявацца як харчовы дадатак або інгрэдыент, таму праводзяцца не клінічныя выпрабаванні, а тэставанне на бяспеку. Прадукт яшчэ не прайшоў гэтую працэдуру, так што, наракае навуковец, пакуль прадэгуставаць яго можна толькі ў лабараторыі Ната. Таксама, каб атрымаць адабрэнне ад рэгулюючых органаў, вытворцу трэба прадставіць гатовы напой. Аўтар формулы аб'яднаўся з навукоўцамі-дыетолагамі для вырашэння гэтай задачы, якая звычайна займае каля трох гадоў, але з-за ўнікальнасці Аlсаrеllе гэта можа заняць больш часу.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».