Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян


У ходзе выезду ў рэгіёны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць у тым ліку і праверку адказаў дзяржаўных органаў на пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі на БелТА падчас акцыі «Ваша пытанне Прэзідэнту» ў рамках падрыхтоўкі і правядзення «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.


Гэтым разам прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і ў Мінску па наступным графіку:

памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь ВОЎК правядзе прыём у Талачынскім райвыканкаме 9 красавіка з 10.00;

памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар ЯЎСЕЕЎ у гэты ж дзень будзе праводзіць прыём у Чэрвеньскім райвыканкаме з 10.00;

10 красавіка памочнік Прэзідэнта — інспектар па гораду Мінску Віталь ПРЫМА будзе працаваць з 9.00 у Мінскім гарвыканкаме, а начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор ШЛЫК — з 14.00 ва Уздзенскім райвыканкаме;

11 красавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый МІЦКЕВІЧ будзе праводзіць прыём у Смалявіцкім раёне з 14.00, а памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль МАРКЕВІЧ прыедзе ў Камянецкі райвыканкам, дзе з 10.00 да 11.00 правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 11.00 — асабісты прыём. Ён жа 12 красавіка накіруецца ў Бярозаўскі райвыканкам, дзе таксама з 10.00 да 11.00 правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 11.00 — асабісты прыём. 11 красавіка ў Чашніцкім райвыканкаме з 11.00 прыём правядзе першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі — начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Генадзь РАШАЦЬКО;

12 красавіка ў Карэліцкім райвыканкаме з 14.00 будзе ажыццяўляць выязны прыём Ігар СЯКРЭТА, начальнік упраўлення знешняй палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.