Вы тут

Турнір па скачках на батуце прайшоў у Магілёве


Завяршыўся VIII адкрыты  рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы Double Twist на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі міра і Еўропы Таццяны Пятрэні.


Спаборніцтвы на працягу чатырох дзён праходзілі ў Палацы гімнастыкі горада Магілёва. Сярод спартсменаў прадстаўнікі ад усіх абласцей краіны, а таксама замежжа. Так, напрыклад, італьянка Ч’екі К’яра, якая ўпершыню ўдзельнічала ў спаборніцтвах на беларускім турніры, даволі паспяхова прадэманстравала свае гімнастычныя навыкі ў скачках на батуце, заняўшы першае месца ў сваёй узроставай катэгорыі.

Часцей за ўсіх на п’едэстал уздымаліся гаспадары турніру– магілёўцы, але і госці не засталіся без узнагарод. Усе пераможцы спаборніцтваў атрымалі дыпломы, медалі і падарункі.

Самыя маленькія ўдзельнікі спаборніцтва

Ч'екі К’яра і яе трэнер Анатоль Цітоў.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».