Вы тут

«Эканоміка халасцякоў» у трэндзе


Кітайскія халасцякі і незамужнія жанчыны ствараюць попыт.


У Кітаі халасцякі і незамужнія жанчыны паступова становяцца больш прывабнымі пакупнікамі для кампаній, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Паводле дадзеных кітайскай гандлёвай пляцоўкі Tmall.com, за мінулыя дзесяць гадоў попыт на прадметы штодзённага ўжытку маленькага памеру значна павялічыўся, напрыклад, аб'ём продажаў міні-мікрахвалёўкі праз Tmall вырас на 970%, аб'ём продажаў міні-пральных машын - на 630%.

У сувязі з тым, што маладыя адзінокія людзі больш сфакусаваныя на сабе і паляпшэнні якасці свайго жыцця, яны сталі галоўнымі спажыўцамі ў сферах забаў, моды і папулярных брэндаў.  Гэта выклікала асаблівую ўвагу прадпрымальнікаў, якія, у сваю чаргу, плануюць у далейшым яшчэ шырэй раскрыць спажывецкі патэнцыял адзінокіх людзей.

Цяпер у многіх сферах, у тым ліку бытавой тэхніцы, нерухомасці, касметыкі, грамадскім харчаванні, з'явіліся тавары, прызначаныя для халастых людзей, што сведчыць аб павышэнні ролі адзінокіх людзей у развіцці эканомікі на фоне запаволення тэмпаў росту спажывання ў краіне

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.