Вы тут

У лічбавай эканоміцы задзейнічаюць 200 млн чалавек


Лічбавая эканоміка Кітая мае велізарны патэнцыял для стварэння працоўных месцаў. Да 2020 года агульная колькасць занятых у дадзеным сектары дасягне 200 мільёнаў чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Развіццё лічбавай эканомікі не толькі спрыяе мадэрнізацыі структуры занятасці насельніцтва, але і адкрывае новыя магчымасці для працаўладкавання», — заявіў Сунь Кэ, дырэктар Навукова-даследчага інстытута лічбавай эканомікі Кітайскай акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Паводле яго слоў, лічбавая трансфармацыя традыцыйных галін стала важным каналам для стварэння новых працоўных месцаў.

Другасны сектар эканомікі з’яўляецца асноўным сектарам, які валодае велізарным патэнцыялам для стварэння новых працоўных месцаў з дапамогай лічбавай трансфармацыі. Паводле статыстыкі акадэміі, у 2017 годзе ў лічбавай трансфармацыі другаснага сектара эканомікі было задзейнічана 50,54 млн работнікаў, што складае толькі 22,4 працэнта ад агульнай колькасці занятых у ім.

Тым не менш, патэнцыял такой трансфармацыі для стварэння працоўных месцаў яшчэ не цалкам вывучаны, і такія праблемы, як недахоп прафесіяналаў у лічбавай сферы і дэфіцыт разнастайных паслуг занятасці, працягваюць існаваць.

Сунь Кэ прапанаваў стварыць у Кітаі новую мадэль лічбавай эканомікі, якая ўключае вялікія дадзеныя і штучны інтэлект, каб стварыць больш магчымасцяў для працаўладкавання і аказаць падтрымку работнікам, занятым у сферы лічбавай эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.