Вы тут

Лукашэнка даў свой прагноз па прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне


Гэта адбылося падчас таго, як Прэзідэнт даваў інтэрв’ю найбуйнейшаму турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Анадолу».


Аляксандр Лукашэнка і журналіст Алі Джура абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, а таксама шляхі яе ўрэгулявання. Беларускі лідар ацаніў перамовы паміж бакамі, а таксама распавёў пра перспектывы ўдзелу нашай краіны ў вырашэнні сітуацыі.

Вядома, закранулі і прэзідэнцкія выбары ў гэтай краіне. Яшчэ падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» Аляксандр Лукашэнка спрагназаваў перамогу Пятра Парашэнкі. Ці змянілася яго пазіцыя цяпер?

«Пасля першага тура лідзіруе Зяленскі, Парашэнка ад яго адстае. Як скончыцца другі тур, ніхто не вырашыцца прадказаць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Я ўсё ж такі схільны думаць, што гэтыя прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка. Я не буду тут займацца нейкай аналітыкай, не буду параўноўваць аднаго з іншым, таму што аднаго я вельмі добра ведаю, другога я наогул бачыў толькі ў кіно, я яго як палітыка не ведаю».

Беларускі лідар распавёў, што ў яго і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі быў агульны сябар — Міхаіл Саакашвілі. «Калі Саакашвілі праводзіў выбары, будучы прэзідэнтам, канстытуцыю памянялі, яшчэ нешта — пачалі жартамі займацца з народам. Да чаго гэта прывяло? Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах», — нагадаў ён.

«Каб Парашэнку не давялося залазіць на дах і з даху там заклікаць да ўкраінцаў абараніць яго, ён зробіць усё, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё, каб яго народ падтрымаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Сёння ва Украіне ёсць меркаванне, што галасаваць фактычна няма за каго, таму за Уладзіміра Зяленскага свае галасы аддаюць у якасці пратэсту. Што рабіць у такой сітуацыі? Кіраўнік дзяржавы расказаў:

«Няхай мяне прабачаць украінцы, але я хачу ім сказаць: калі няма за каго галасаваць, то і галасаваць не трэба. Навошта галасаваць за чалавека, у якім ты не ўпэўнены, бо ўкраінцы такі цяжкі палітычны шлях прайшлі за апошнія гады. Яны ўжо наеліся вось гэтых незразумелых абяцанняў, яны, шмат разоў рызыкуючы, верылі палітыкам і іх падтрымлівалі — і ўвесь час атрымлівалася наадварот. Апошнія гады вопыт ўкраінскага народа — сведчанне таго, што нельга рызыкаваць. Значыць, трэба ісці на паўторныя выбары. Калі ўжо не атрымліваецца, калі не за каго галасаваць, — значыць, паўторныя выбары. Мне здаецца, гэта лепш, чым у чарговы раз рызыкнуць, прагаласаваць, а потым горка каяцца 10 ці больш гадоў».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.