Вы тут

БЧ абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе цягнікі гарадскіх ліній


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


У лютым - сакавіку гэтага года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасці саставах электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг. Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту праз Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск -- Рудзенск, Мінск -- Смалявічы і Мінск -- станцыя Беларусь (г. Заслаўе).

Для падкючэння да інтэрнэту неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу. Упершыню паслуга бясплатнага доступу да Wi-Fi з'явілася ў жніўні 2016 года ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Мінск – Гомель.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.