Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі выхадных.


1. Генадзь Лапцеў (вагавая катэгорыя 61 кг) заваяваў залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Батумі (Грузія). У суме двухбор'я (рывок і штуршок) ён паказаў найлепшы вынік на кантынентальным форуме — 286 кг (133 + 153), гэта новы рэкорд Беларусі.

Фота: weightlifting.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды з пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце Еўропы. «Ты ўпершыню выйшаў на памост дарослых спаборніцтваў кантынентальнага першынства і адразу ж паказаў высокі ўзровень спартыўнага майстэрства. Няхай гэты яркі дэбют натхняе цябе і стане першай прыступкай на шляху да алімпійскіх вяршыняў!» — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў спартсмену і ўсёй нацыянальнай камандзе па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, поспеху і новых здзяйсненняў.

Раней Юлія Асаёнак (45 кг) заваявала бронзавую ўзнагароду ў двухбор'і, за крок ад п'едэстала спынілася Людміла Псышчаніца (55 кг), якая ў суме двухбор'я набрала 187 кг (82 + 105).

На кантынентальным форуме спаборнічаюць больш за 400 атлетаў з 47 краін. Гэты турнір носіць статус ліцэнзійнага, яго ўдзельнікі заваёўваюць ачкі, неабходныя для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе. Завершыцца чэмпіянат Еўропы 13 красавіка.

2. Вікторыя Азаранка не змагла з-за траўмы завяршыць фінальны матч турніру ў мексіканскім Мантэрэі з прызавым фондам 250 тысяч долараў. У вырашальным паядынку Вікторыя прайграла першую партыю іспанцы Гарбін'е Мугурусе 1:6, а ў другім сэце пры ліку 1:3 беларуска не змагла працягнуць гульню з-за пашкоджання нагі.

Нагадаем, да гэтага на спаборніцтвах у Мантэрэі Азаранка абыграла японку Мію Ката — 6:4, 6:2, казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс — 6:3, 6:2, расіянку Анастасію Паўлючэнкаву — 6:0, 6:4 і пятую ракетку свету немку Ангеліку Кербер — 6:4, 4:6, 6:1.

У абноўленым рэйтынгу ВТА па-ранейшаму лідзіруе японка Наомі Осака. Арына Сабаленка захавала 10-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч 35-я, Вікторыя Азаранка, дзякуючы выхаду ў фінал у Мантэрэі, паднялася на 60-е месца, Вера Лапко размясцілася на 65-й пазіцыі.

3. Іспанскі спецыяліст Манола Кадэнас пакінуў пасаду галоўнага трэнера Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова. У інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце БГК, гаворыцца, што кіраўніцтва клуба падтрымала просьбу Манола Кадэнаса аб датэрміновым скасаванні кантракта ў сувязі з яго рашэннем засяродзіцца на рабоце з нацыянальнай зборнай Аргенціны. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера БГК імя Мяшкова прызначаны іспанец Рауль Алонса, які быў адным з асістэнтаў Манола Кадэнаса.

Нагадаем, Кадэнас узначаліў брэсцкую каманду летам 2018 года. Пад яго кіраўніцтвам БГК выйшаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам Беларусі і заняў 3-е месца ў SЕHА-лізе.

4. Згуляныя ўсе матчы 2-га тура ў элітным дывізіёне чэмпіянату краіны па футболе. Гульцы футбольнага клуба «Мінск» згулялі ўнічыю з «Дынама-Мінск» — 0:0, «Гарадзея» і «Віцебск» таксама не выявілі пераможцу — 1:1, РЦАР-БДУ буйна саступіла БАТЭ — 0:4, а «Слуцк» «Гомелю» — 0:6, «Нёман» саступіў «Шахцёру» — 0:3, «Тарпеда-Мінск» перайграў «Іслач» — 1:0, «Славія» саступіла «Тарпеда-БелАЗ» — 1:2, «Дынама-Брэст» — «Дняпро» — 3:1.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Да алімпійскіх вяршыняў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.