Вы тут

У жодзінскай жаночай гімназіі гаварылі пра Японію


Адзіная ў Беларусі жаночая гімназія, размешчаная ў горадзе Жодзіна, стала месцам правядзення цікавага семінара “Фарміраванне духоўных і маральных якасцей школьнікаў у Беларусі і Японіі”.


Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі не выпадкова выбраў гэтую пляцоўку для абмеркавання названай тэмы: жодзінскія педагогі даўно сочаць за вопытам сваіх калег з Краіны узыходзячага сонца, а вучні – маюць пэўныя дасягненні ў вывучэнні ўсходніх відаў спорту, харэаграфіі. Да таго ж, гімназісткам цікава было даведацца, як у вясновыя дні цвіцення сакуры іх аднагодкі адзначаюць японскае традыцыйнае свята дзяўчынак Хінамацуры.

Такой інсталяцыяй сустракалі гімназісты запрошаных на семінар.

У актавай зале была разгорнута выстава літаратуры і сувеніраў з Японіі.

Памяшканні гімназіі ўпрыгожвалі веткі квітнеючай сакуры, якая з’яўляецца маляўнічым сімвалам Японіі і прыкметай вясновага часу.

Пачатак семінару супаў з днём нараджэння вядомага лінгвіста беларускага паходжання, першага дыпламатычнага прадстаўніка Расійскай дзяржавы ў Японіі Іосіфа Гашкевіча (нарадзіўся 4 красавіка 1814 года ў Рэчыцкім павеце Мінскай Губерні). У гімназіі адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Обухавай пра жыццё і дзейнасць славутага земляка.

Сярод выданняў на тэматычнай выставе  быў прадстаўлены зборнік “Японскія народныя казкі і паданні”, выпушчаны ў “Выдавецкім доме “Звязда”.

Гімназісты пазнаёмілі гасцей са створанай інтэрактыўнай картай-даведнікам пра Японію.

Шмат унікальных экспанатаў было на выстаўцы. Яны належаць жыхарам Жодзіна, якія пабывалі ў Японіі па справах ці на адпачынку.

У межах семінара адбыўся майстар-клас па вырабу японскіх сувеніраў.

Такіх папяровых жураўлікаў навучыліся рабіць удзельнікі семінара. Японцы лічаць гэтыя фігуркі птушак прадвеснікамі доўгага шчаслівага жыцця.

Папяровыя жураўлікі, зробленыя рукамі гімназістаў.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».