Вы тут

Брэсцкі пісьменнік запрашае ўсіх патрыётаў да ўдзелу ў праекце


Брэсцкі пісьменнік Аляксандр Валковіч, у мінулым ваенны журналіст, запрашае ўсіх патрыётаў да ўдзелу ў праекце «Перавыданне кнігі «Лісты вайны», якая выйшла да 65-годдзя Вялікай Перамогі» ў Брэсце. Новае, перапрацаванае і дапоўненае выданне прысвечана 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Аўтару кнігі ўдалося сабраць, прачытаць, а часам «расшыфраваць» лісты воінаў з фронту ў тыл і з тылу на перадавую. Перавага ў падборы для публікацыі аддавалася, з вядомых прычын, лістам салдат і афіцэраў Беларускіх франтоў, а таксама партызанскіх атрадаў, якія вызвалялі Беларусь. Прадстаўлены практычна ўсе раёны Брэсцкай вобласці, іншыя рэгіёны Беларусі і былога СССР.

Асобнымі главамі прадстаўлены лісты абаронцаў Брэсцкай крэпасці, гісторыя дзённікаў пісьменніка-патрыёта Сяргея Смірнова, лісты вязняў фашысцкіх лагераў.

Удалося сабраць сотні салдацкіх «трохвугольнікаў», «пахавальных», архіўных здымкаў. Прасочаны дзясяткі лёсаў.

Сярод тых, чые адроджаныя літаральна з нябыту франтавыя лісты будуць апублікаваныя, — воіны розных нацыянальнасцяў, якія пралівалі кроў на беларускай зямлі і на іншых палях жорсткіх бітваў, іх маці і жонкі.

Кнігу можна не толькі заказаць, аказаць спонсарскую дапамогу ў выданні, але і папоўніць франтавымі лістамі, салдацкімі «трохвугольнікамі», архіўнымі фотаздымкамі, калі такія захаваліся ў вашых хатніх альбомах...

Усім, каму дарагая памяць нашых дзядоў, маці і бацькоў — пераможцаў, просім адгукнуцца!

Падрабязнасці ўдзелу ў праекце глядзець тут: https://ulej.by/project?іd=975897 або на старонцы аўтара кнігі ў інтэрнэце https://a-volk.by.

Загаловак у газеце: Лісты вайны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?