Вы тут

«Светлы шлях». Вясна. Сяўба


 «Вясенні дзень год корміць» — гэта народная мудрасць вядома Сяргею Карашчуку не па чутках. Кожную вясну на працягу амаль трыццаці гадоў механізатар ААТ «Светлы шлях Агра» Чавускага раёна прымае актыўны ўдзел у пасяўной. Сёлетняя — не выключэнне.


З самага ранку трактарыст ужо ў полі. На энерганасычаным трактары з сеялкай, у бункеры якой засыпана яравая пшаніца, механізатар у дзень здымкі засяваў поле плошчай у 80 гектараў.

— Зараз кожная хвіліна на кошт золата, — расказвае Сяргей Карашчук, з любоўю перасыпаючы ў далонях зямлю. — Вясна сёлета ранняя, і вільгаць вельмі хутка пакідае глебу. А каб зерне прарасло і набралася моцы, трэба шмат спрыяльных умоў, адна з якіх — пэўная вільготнасць глебы.

З гэтай прычыны і працуе механізатар не гледзячы, які час на гадзінніку.

— З ранку і, бывае, да ночы, пры святле фар працуем, каб паспець. А што зробіш, на тое яна і вясна. Узімку адпачылі, зараз пара і папрацаваць, — усміхаецца суразмоўнік.

Не марнуючы час на размовы, Сяргей спяшаецца да трактара, бо зямля чакае...

Андрэй САЗОНАЎ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?