Вы тут

У Беларусі можа патаннець ялавічына


Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч на брыфінгу па выніках прафсаюзнага маніторынгу цэн за першы квартал года.


Фота: vitasol.ru

Яна адзначыла, што ў першыя месяцы года працягваўся рост цэн і на крупы прасяныя, бульбу, моркву і буракі, што звязана з сезоннасцю, а таксама на ялавічыну і сыры. У прыватнасці, па выніках прафсаюзнага маніторынгу, сыры і ялавічына за квартал падаражэлі на 10 %. Федэрацыя выбарачна правярае 98 найменняў прадуктаў харчавання. Аналіз праводзіцца ў крамах крокавай даступнасці, сеткавых, дзяржаўных і недзяржаўных крамах, якія размешчаны ў 137 населеных пунктах ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Па выніках 2018 года ў параўнанні з 2017-м рэзкіх скачкоў не было, але на асобныя прадукты харчавання, якія ўваходзяць у набор асноўных, як лічаць у федэрацыі, рост быў усё ж дастаткова істотным. Так, на 12 % выраслі цэны на муку, на 14 % падаражэла бульба, на 17 % — морква, буракі, яйкі, свініна, на 20 % — птушка. Асаблівы непакой прафсаюзаў быў звязаны з ростам цэн на свініну, ялавічыну і курынае мяса, паколькі гэтыя прадукты выкарыстоўваюцца пры гатаванні гарачага харчавання ў школах, садках, сталовых на прадпрыемствах. «Мы паставілі пытанне: што будзе з гарачым харчаваннем? Урад нас пачуў — было дадзена даручэнне шэрагу міністэрстваў, арганізацый, канцэрнаў правесці аналіз і або закласці ў свае бюджэты па гарачым харчаванні больш грошай, або даць большы працэнт патаннення. Гэтую праблему нам тады ўдалося адрэгуляваць», — адзначыла Алена Манкевіч.

Асобна намесніца старшыні спынілася на ялавічыне. Прафсаюзы разумеюць, што сёння ёсць праблема з закрыццём шэрагу рынкаў, у тым ліку расійскага. Мы туды сёння не можам пастаўляць ялавічыну на костцы, што звязана з пэўнымі стандартамі ў гэтай краіне. Праблема абмяркоўвалася сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Улічваючы, што ялавічына масава накіроўвалася на расійскі рынак, можна дапусціць некалькі сцэнарыяў паводзін цэн на яе. Сітуацыя можа развівацца па двух напрамках. Першы — мы ўбачым рост цэн на ялавічыну. Уладальнікі (прадпрыемствы) гэтага прадукту могуць паспрабаваць такім чынам кампенсаваць страты, якія яны, безумоўна, панясуць, за кошт унутранага рынку. Другім напрамкам стане з'яўленне на нашым рынку вялікай колькасці таннай ялавічыны, калі яе вытворцы вырашаць атрымаць максімальны даход за кошт вялікіх паставак на опт. Які з напрамкаў выберуць самыя буйныя гульцы мяснога рынку, мы даведаемся ўжо ў найбліжэйшы час.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Падаражэлі толькі асобныя прадукты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.