Вы тут

З часу, калі прыйшло цёплае надвор'е, у экасістэмах здарылася 1029 пажараў


Беларусь працягваюць абмінаць дажджы. З-за гэтага ў экасістэмах краіны складваецца вельмі небяспечная пажарная абстаноўка. Абцяжарваецца яна тым, што навесці парадак і знішчыць высахлую траву на ўласных падворках людзі даручаюць агню. У такім выпадку гараць будынкі, і — самае страшнае — гінуць людзі.


— З часу, калі трывала ўстанавілася цёплае надвор'е, у экасістэмах здарылася 1029 пажараў, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Агонь «прагуляўся» па агульнай плошчы ў 427 гектараў. Прычым варта адзначыць, што большасць узгаранняў прыходзіцца на Брэсцкую, Мінскую і Магілёўскую вобласці. Сумарна ў гэтых трох рэгіёнах ратавальнікі выязджалі па такіх выкліках 855 разоў.

Увечары 5 красавіка ратавальнікі выехалі тушыць пажар у вёску Янаполле Хоцімскага раёна. На гэтым узгаранні загінула 82-гадовая пенсіянерка. Істотныя апёкі (15—20 % цела) атрымалі яшчэ дзве жанчыны сталага веку на Магілёўшчыне. А ў вёсцы Панарка Смаргонскага раёна згарэлі чатыры нежылыя дамы, дзве дачы і 11 пабудоў гаспадарчага прызначэння. Адзіны 44-гадовы жыхар растлумачыў ратавальнікам, што, хутчэй за ўсё, незатушаны недакурак, кінуты ў сухую траву на ўласным падворку, і прывёў да такой бяды.

За выпальванне сухой травы прадугледжаны штраф да 40 базавых велічынь. Калі шкода істотная, то віноўніка прыцягнуць ужо да крымінальнай адказнасці. Таму мо варта пашукаць больш цывілізаваныя спосабы пазбаўлення ад высахлай травы?

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Спаліў траву і разам 17 пабудоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.