Вы тут

Нецацачны тэатральны аптымізм


Класічная сучаснасць «М.@rt.кантакту»


Напрыканцы сакавіка ў Магілёве прайшоў XIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт». Гэтым разам на форуме было паказаны 23 спектаклі 23 тэатраў і незалежных тэатральных праектаў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Прыднястроўя, Польшчы, Літвы.

Падзея форуму па версіі прафесійных крытыкаў — спектакль «Кандыд, або Аптымізм» рэжысёра Ігара Казакова (Магілёўскі абласны тэатр лялек). Для крытыкаў гэты спектакль стаў другой часткай дылогіі, у якой першым з’яўляецца «Гамлет» рэжысёра, які не змог забыць ніводны з крытыкаў, што прысутнічалі падчас абмеркаванняў.

Моладзевая рэдакцыя абрала падзеяй форуму спектакль «Шмат шуму з нічога» Галіны Жданавай (Санкт-Пяцербургскі тэатр «Субота»). Спектакль не быў прыняты крытыкамі, што працавалі на фестывалі, але яго ўпадабала калятэатральная моладзь горада. Гэта гаворыць пра тое, што арганізатары добра ведаюць, для якой аўдыторыі робяць форум. Але ў той жа час арганізатары добра ўмеюць трымацца на мяжы: знаходзяць супадзенні густаў прафесіяналаў з вялікім глядацкім досведам і густам масавай аўдыторыі, паміж якімі яшчэ ёсць Моладзевая рэдакцыя (як асобны праект унутры фестывалю) і тая тэатральная супольнасць, якая фарміруецца форумам.

Гледачы падчас галасавання праз квіткі абралі найлепшым монаспектакль Нарынэ Грыгаран «Мая сям'я ў маім чамадане» (Ерэванскі Дзяржаўны тэатр лялек імя А. Туманяна). Трэба таксама звярнуць увагу, што гэта тэатр лялек, а спектакль закранае тэму нацыянальнай ідэнтычнасці, тэму размовы пра вайну ў паўсядзённным жыцці, якія зараз з’яўляюцца значнымі для сучаснай моладзі.

У інтэрнэт-гаваласанні першыя месцы занялі: «Голы кароль» Алега Шапашнікава па матывах казак для дарослых Яўгена Шварца і Вільгельма Гафа (Дзяржаўны Даўгаўпілскі тэатр), «Каралева прыгажосці» Віталя Краўчанкі па п’есе Марціна Макдонаха (Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр), «Вішнёвы сад» Давіда Мгебрышвілі па п’есе Антона Чэхава (Новы тэатр, г. Забжэ, Польшча). Гэтая статыстыка адлюстравала дэвіз форуму — «Класіка і сучаснасць».

Падрабязней — у наступным нумары.

Святлана КУРГАНАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.