Вы тут

Навум Гальпяровіч. Жыццё з кнігай


Калі я прыязджаю ў свой родны Полацк, у першую ж вольную хвіліну спускаюся да Дзвіны. Балазе, ад гасцініцы, дзе я цяпер спыняюся, да дзвінскай набярэжнай — усяго некалькі сот метраў.


І той вераснёўскай раніцай, ледзь зайграў золак, я ўжо быў на нагах. Прайсці трэба было праз плошчу, міма помніка Скарыну, і спусціцца праз старажытную Пакроўскую вуліцу да высокага берага, з якога і адкрываўся гэты цудоўны малюнак — дзвінскія хвалі, супрацьлеглы бераг, ранішнія вудары ля вады.

Гэты малюнак заўсёды будзіць у сэрцы светлыя ўспаміны і высокае хваляванне, калі сустракаешся з дарагім і родным. Прайшоўшы берагам да самай Сафійкі, я вяртаўся назад па вузкай набярэжнай, сустракаючы першых прахожых, якія выгульвалі сваіх чацвераногіх гадаванцаў ці рабілі ранішнюю прабежку.

Раптам убачыў постаць маленькай, худзенькай, у сталым вяку, жанчыны, якая падалася мне вельмі знаёмай.

Падышоўшы бліжэй, пераканаўся: так, гэта яна — Таня, Таццяна Анатольеўна Савельева.

З Таццянай мы вучыліся ў паралельных класах. Выдатніца, заўсёды з акуратна заплеценымі коскамі, яна часта выступала на школьных вечарынах, дэкламавала вершы.

Мама яе, Валянціна Міхайлаўна, загадвала цэнтральнай бібліятэкай, здавалася нам, малым, сур’ёзнай і строгай. І мала хто тады мог уявіць, што некалі і Таццяна пяройме матчыну прафесію і нават зойме яе месца, калі тая пойдзе на заслужаны адпачынак.

Пасля заканчэння школы нашы шляхі на нейкі час разышліся, але калі ўжо я стаў працаваць у мясцовай газеце і быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне», з Таццянай мы сталі бачыцца на розных імпрэзах, якія часта праводзіліся ў полацкай кніжніцы.

У той час у горад нярэдка прыязджалі нашы слынныя пісьменнікі Алесь Савіцкі, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў, Уладзімір Караткевіч.

Дзякуючы старанням Таццяны і яе калег, міма біблітэкі яны прайсці не маглі, нават калі сустрэчы былі запланаваныя ў іншых аўдыторыях. І цэнтральная полацкая бібліятэка была своеасаблівым інтэлектуальным салонам, месцам цікавых сустрэч і гутарак.

Будучы ўжо ў Мінску, я пастаянна падтрымліваў сувязь з Таццянай. Яна сама нярэдка тэлефанавала, цікавілася навінкамі, заказвала літаратуру, запрашала на сустрэчы.

Неяк склалася так, што полацкая культура атаясамлівалася ў тым ліку і з Таццянай Анатольеўнай, балазе, больш за трыццаць гадоў пры ўсіх гарадскіх кіраўніках яна нязменна займала свой сціплы кабінет загадчыцы гарадской бібліятэчнай сістэмы.

Сёння ў культурным жыцці майго горада з’явіліся новыя людзі, Таццяна Анатольеўна пайшла на заслужаны адпачынак. Але любімую справу не пакінула, перадае свой вопыт новым супрацоўнікам.

Памятаеце песню Акуджавы пра Лёньку Каралёва, без якога паэт не мог сабе ўявіць Масквы? Дык вось я не ўяўляю мой Полацк без многіх блізкіх асоб, у тым ліку без Таццяны Савельевай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.