Вы тут

«Паўночнае ззянне» рупіцца пра кансалідацыю фестывальнага руху ў Беларусі


Цяпер не толькі фільмы. Прынамсі, сёлета на фестывалі кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» будзе яшчэ і выстаўка. Дзеля гэтага абвешчаны конкурс постараў беларускіх кінафестываляў (а іх, між іншым, больш чым два). Яго арганізуе «Паўночнае ззянне» дзеля таго, каб паспрыяць кансалідацыі фестывальнага руху ў Беларусі, аб’яднаць існуючыя ў нашай краіне кінафестывалі, каб яны маглі адладзіць сталую камунікацыю, абменьвацца досведам і падтрымліваць адзін аднаго. Ёсць партнёры, якія падтрымалі гэтую ідэю: B2B DOC — Black to Baltic Sea Documentary Network (Швецыя) і Міжнародны кінафестываль дакументальных фільмаў у Іглаве (Чэхія).


І менавіта на кінафестывалі ў Іглаве з’явілася ідэя такога конкурсу: там ужо каля дзесяці гадоў праходзіць злёт міжнародных кінафестываляў Festival Hub у межах фестывальнай праграмы. У 2018 годзе прадстаўляць у Іглаве кінафестываль «Паўночнае ззянне» была запрошана яго дырэктарка Воля Чайкоўская. У той жа час разам з «Паўночным ззяннем» свае канцэпцыі прадстаўлялі Berlinale Talents (Германія), Цэнтр Пампіду (Францыя), Marché du Film (Каны, Францыя) і іншыя.

Праз досвед супрацоўніцтва і сяброўства апошніх гадоў «Паўночнае ззянне» распачынае цудоўную традыцыю сяброўскага чэшскага кінафестывалю ў Беларусі. І разам са сваімі партнёрамі хоча зрабіць унёсак у распаўсюджванне інфармацыі пра кінематаграфічнае жыццё ў Беларусі, даць магчымасць калегам пашырыць кола кантактаў і станоўча паўплываць на кінематаграфічны мікраклімат краіны.

Такім чынам, для ўдзелу ў конкурсе трэба да 25 красавіка даслаць выяву постара беларускага кінафестывалю (умовы падрабязней глядзіце на сайце «Паўночнага ззяння»). Да ўдзелу прымаюцца постары за 2018—2019 гады. Усе прадстаўленыя на конкурс постары будуць выстаўлены ў фае кінатэатра «МІР» у межах фестывалю «Паўночнае ззянне». У дзень яго закрыцця мяркуюць абвясціць і вынікі конкурсу.

У журы конкурсу постараў увайшлі дызайнер Юрый Тарэеў, рэжысёр Макс Швед, незалежная крэатыўная дырэктарка Вера Філенка і прадзюсарка, дырэктарка фестывалю кіно «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская. Прызам стане паездка аднаго прадстаўніка фэсту-пераможцы на фестываль у Іглаву ў кастрычніку 2019 года, а таксама будзе запрошаны да ўдзелу фестываль у праграму Festival Hub. Адмыслова да 5-годдзя фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які пройдзе ў Мінску ў кінатэатры «МІР» з 10 па 17 мая, рыхтуе шмат сюрпрызаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.