Вы тут

Ансамбль скульптур, прысвечаных знакам задыяка, створаны ў Любані


Арыгінальны ансамбль скульптур, прысвечаных знакам задыяка, створаны ў горадзе Любань на Міншчыне. А ў пачатку 2019-га — года жоўтага Кабана — да кампаніі далучылася яшчэ і свінка з мандарынкай. Скульптура выраблена па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама. Аўтар яе, як і ў папярэдніх выпадках, — рэзчык па дрэве з Петрыкаўскага раёна Аляксандр Кніга.


Помнікі гэтай рахманай жывёліне ўстаноўлены ў многіх краінах свету. У тым ліку ў Бельгіі, Германіі, Іспаніі, Англіі, Эстоніі, Даніі, Чэхіі, Партугаліі, Злучаных Штатах Амерыкі. У Фларэнцыі знаходзіцца, бадай, самы вядомы фантан «Кабанчык», які ўжо чатырыста гадоў стаіць у цэнтры горада на плошчы каля старога рынку. Жыхары і госці кладуць парсючку ў рот манетку і загадваюць жаданні. І калі яна ўпадзе праз рашотку фантана, лічыцца, што задуманае абавязкова здзейсніцца.

Ёсць спадзяванне, што і любанская свінка будзе дастаўляць жыхарам райцэнтра і гасцям толькі радасць.

У нашых амаль што суседзяў эстонцаў бронзавая свіння з'явілася 17 студзеня 2008 года, у дзень 70-гадовага юбілею Тартускага рынку. На адным баку яе напісаны радкі верша Індрэка Хірвэ. Сэнс іх у тым, што чалавек усе свае дрэнныя ўчынкі і злачынствы падносіць як дабро. Свіння больш сумленная, бо яна заўсёды свіння.

Любанская свінка з мандарынкай — другая скульптура ў Беларусі. Першая — дзядзька Антон, які прыехаў прадаваць свінку ў сталіцу, — сустракае наведвальнікаў Заходняга рынку ў Мінску.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Свінка з мандарынкай і яе кампанія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.