Вы тут

У Мінтрансе зацікаўлены, каб лаўкосты прыйшлі ў абласныя гарады


«Наша базавая стратэгія вызначана такім чынам, што мы павінны займацца развіццём рэгіянальных аэрапортаў, — паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў прэс-цэнтры БелТА. — Гэтыя аэрапорты сёння адпавядаюць усім стандартам. За мінулы год практычна ўсе яны прадэманстравалі нядрэнную дынаміку».


На дадзеным этапе міжнародныя аэрапорты, якія адпавядаюць усім стандартам, — гэта Гродна, Гомель, Віцебск і Магілёў. За мінулы год па ўсіх гэтых аэрапортах ёсць нядрэнная дынаміка, але гэтага вельмі недастаткова. У асноўным — выкананне чартарнай праграмы — перавозкі на адпачынак.

У Міністэрстве прынялі канцэпцыю развіцця абласных аэрапортаў. «Яна прадугледжвае стварэнне лаўкост-базы на тэрыторыі Гродзенскага аэрапорта, — адзначыў Арцём Сікорскі, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. — Мы правялі шэраг перагавораў, у тым ліку ў канцы мінулага года і з азербайджанскім бокам, для прыцягнення лаўкост-кірункаў для палётаў у аэрапорты Гомель і Гродна. Сустракаліся з пасольствам Венгрыі для прыцягнення Wіzz Aіr у аэрапорт Гродна. Падпісалі пагадненне з Эстоніяй, якое прадугледжвае магчымасць прыцягнення перавозчыка на лінію Талін — Мінск.

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што на летні сезон падпісана пагадненне з Расіяй аб павелічэнні колькасці рэйсаў. Цяпер гэта 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага з бакоў. На рэйс Мінск — Жукоўскі прызначаная авіякампанія «Уральскія авіялініі» з частатой 14 рэйсаў у тыдзень. Цяпер расійская кампанія «ІрАэра» атрымала прызначэнне на тры рэйсы ў гомельскі аэрапорт. Прапрацоўваюцца з кампаніяй S7 палёты ў аэрапорт Гродна.

Крыху раней праходзілі перагаворы з польскім бокам. Спецыялісты абмяркоўвалі арганізацыю палётаў з Кракава ў Гродна і з Варшавы ў Гомель. На наступным тыдні ці праз тыдзень будуць перагаворы з украінскім бокам. Найбольш прыдатнай тэрыторыяй для развіцця лаўкост-кірунку ў Мінтрансе лічаць менавіта аэрапорт у Гродне.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Бюджэтныя авіякампаніі стартануць з рэгіёнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».