Вы тут

У Гродне пачнуць рыхтаваць фізікаў-праграмістаў


Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сёлета ўпершыню на фізіка-тэхнічным факультэце будзе аб'яўлены набор на спецыяльнасць «Камп'ютарная фізіка». Каб у будучыні стаць фізікам-праграмістам, абітурыенту неабходна здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай мове, фізіцы і матэматыцы.


Фота: pexels.com

Пасля чатырох гадоў навучання выпускнік атрымае кваліфікацыю «Фізік. Праграміст». Важным адрозненнем новай спецыяльнасці з'яўляецца фундаментальная падрыхтоўка па агульнай і тэарэтычнай фізіцы, а таксама вывучэнне электронікі, мікрапрацэсарнай тэхнікі, аўтаматызацыі і робататэхнікі. Гэта адкрывае магчымасці для працаўладкавання не толькі ў ІT-кампаніях, але і на сучасных высокатэхналагічных вытворчасцях.

Акрамя таго, сёлета ў ГрДУ імя Янкі Купалы будзе адноўлены набор па спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Выпускнік атрымае кваліфікацыю «Гісторык-археолаг. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін». А на факультэце эканомікі і кіравання аднаўляецца набор на завочнае скарочанае навучанне па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць». Пасля заканчэння вучобы выпускніку прысвойваецца кваліфікацыя «Эканаміст».

Варта адзначыць, што ў 2019 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўпершыню будзе зроблены набор студэнтаў для навучання на завочнай (скарочанай) форме па спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» (кірунак «Аўтамабільны транспарт») на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Выпускнікам будзе прысвойвацца кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст. Лагіст».

Акрамя таго, у гэтым годзе абітурыенты, якія паступаюць на філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія (нямецкая)», змогуць падаць сертыфікат ЦТ на выбар або па нямецкай, або па англійскай мове. Разам з сертыфікатам па замежных мовах выпускнік павінен падаць у прыёмную камісію сертыфікаты па беларускай або рускай мове, а таксама па гісторыі Беларусі. Падобныя новаўвядзенні чакаюць і тых, хто паступае на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», кірунак «Знешнеэканамічныя сувязі». Абітурыент можа падаць сертыфікат па англійскай або кітайскай мове на выбар, а таксама па беларускай або рускай мове і па гісторыі Беларусі.

Усяго сёлета ў ГрДУ імя Янкі Купалы на першай ступені вышэйшай адукацыі будзе ажыццяўляцца набор па 50 спецыяльнасцях.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.